:

ПАРАДАК РАЗГЛЕДЖАННЯ ПЫТАННЯЎ ГРАМАДЗЯНСТВА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 01.08.2002 “Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь, Палажэннем аб парадку разгледжання пытанняў, звязаных з грамадзянствам Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.11.1994 г. № 209, дыпламатычныя прадстаўніцтвы ды консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь за мяжой удзельнічаюць у разгледжанні заяваў аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь, выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь, прымаюць рашэнні аб рэгістраванні страты грамадзянства Рэспублікі Беларусь і вызначаюць прыналежнасць асоб да грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Прыём заяваў па пытаннях грамадзянства ажыццяўляецца па месцы сталага жыхарства заяўнікоў:

якія жывуць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь – органамі ўнутраных спраў;

якія жывуць за мяжой (г.зн. якія аформілі сталае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь, дакументаваныя пашпартам для сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь і знаходзяцца на консульскім ўліку), – дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі ды консульскімі ўстановамі Рэспублікі Беларусь.

Адпаведная заява падаецца асобай, якая дасягнула 18-гадовага ўзросту, у пісьмовай форме за асабістым подпісам з азначэннем даты яго напісання.

Калі заяўнік не можа падпісаць заяву па прычыне непісьменнасці ці фізічных асаблівасцяў, заява па яго просьбе падпісваецца іншай асобай, аб чым робіцца адпаведны запіс на заяве дыпламатычным прадстаўніцтвам ці консульскай ўстановай Рэспублікі Беларусь.

Заява лічыцца прынятай з дня падачы ўсіх прадугледжаных заканадаўствам дакументаў, аформленых належным чынам.

Па выніках разгледжання заявы па пытаннях грамадзянства выдаецца даведка аб  набыцці грамадзянства Рэспублікі Беларусь, або аб спыненні грамадзянства Рэспублікі Беларусь, або аб прыналежнасці да грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Інфармацыя па пытаннях падаткаабкладання даходаў грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія афармляюць сталае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь або хадайнічаюць аб спыненні грамадзянства Рэспублікі Беларусь

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці