:

Палітычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Нікарагуа

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Нікарагуа ўстаноўлены ў маі 1994 г.

Узаемная акрэдытацыя паслоў ажыццяўляецца па сумяшчальніцтве. У маі 2021 г. Пасол Нікарагуа ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве А.Асусена Торэс Мехіа ўручыла даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнку.

Пасол Рэспублікі Беларусь на Кубе Барчук В.П. акрэдытаваны па сумяшчальніцтве ў Нікарагуа з 4 сакавіка 2025 г. (адбылося ўручэнне копій даверчых грамат Міністру замежных спраў Рэспублікі Нікарагуа В.Джэнцку Уітакеру).

Традыцыйна праводзяцца сустрэчы кіраўнікоў МЗС на міжнародных пляцоўках (на палях Генасамблеі ААН у 1997, 2007, 2009, 2011, 2014, 2021, 2022, 2023, 2024 і 2025 гадах).

У чэрвені 2014 г. Міністр замежных спраў Беларусі Макей У.У. наведаў Нікарагуа з афіцыйным візітам. У кастрычніку 2021 г. і ў маі 2023 г. адбыліся візіты ў Беларусь Міністра замежных спраў Нікарагуа Д.Манкады. У ходзе апошняга візіту ў г.Мінск яго прыняў Прэзідэнт.

У ліпені 2023 г. па даручэнні Кіраўніка дзяржавы Міністр замежных спраў Беларусі Алейнік С.Ф. наведаў Нікарагуа для ўдзелу ў святочных мерапрыемствах з нагоды 44-й гадавіны Трыумфу Сандынісцкай Рэвалюцыі.

У красавіку 2024 г. адбыўся візіт у Нікарагуа беларускай дэлегацыі на чале з Намеснікам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ягоравым А.А.

У маі 2024 г. г.Мінск з нагоды 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Нікарагуа наведала нікарагуанская дэлегацыя на чале з мэрам г.Манагуа Рэйнай Руэдай. У рамках візіту падпісана пагадненне аб устанаўленні пабрацімскіх адносін паміж г.Мінскам і г.Манагуа.

У ліпені 2024 г. адбыўся візіт у Нікарагуа Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Галоўчанку Р.А.

У снежні 2024 г. г.Мінск наведала ўрадавая дэлегацыя Нікарагуа на чале з саветнікам Сапрэзідэнтаў Нікарагуа па пытаннях інвестыцый, гандлю і міжнароднага супрацоўніцтва Л.Артэгі Мурыльё.

У чэрвені 2025 г. адбыўся візіт у Беларусь Міністра замежных спраў Нікарагуа У.Джэнцку і саветніка Сапрэзідэнтаў па пытаннях інвестыцый, гандлю і міжнароднага супрацоўніцтва Л.Артэгі Мурыльё для ўдзелу ў IV Еўразійскім эканамічным форуме.

У лістападзе 2025 года адбыўся візіт у Беларусь саветніка Сапрэзідэнтаў Нікарагуа па пытаннях інвестыцый, гандлю і міжнароднага супрацоўніцтва Л.Артэгі Мурыльё.

Мінск і Манагуа цесна ўзаемадзейнічаюць на пляцоўках міжнародных арганізацый. Нікарагуа ўваходзіць у склад Групы сяброў, якія аб'ядналіся ў барацьбе з гандлем людзьмі, створанай па ініцыятыве Беларусі ў ААН, і з'яўляецца пастаянным суаўтарам беларускай рэзалюцыі “Паляпшэнне каардынацыі намаганняў па барацьбе з гандлем людзьмі”.

Развіваецца супрацоўніцтва ў сферы культуры, у прыватнасці, у рамках рэалізацыі мерапрыемстваў Плана сумесных дзеянняў паміж Вялікім тэатрам оперы і балета Беларусі і Нацыянальным тэатрам Рубена Дарыё і Фонду INCANTO.

У маі 2025 г. у г.Манагуа адбыўся гала-канцэрт “Amor de Madre. Nicaragua-Belarus — 2025». На сцэне тэатра імя Рубена Дарыё выступілі артысты Вялікага тэатра Беларусі, салісты INCANTO, Camerata Bach і Маладзёжнага сімфанічнага аркестра імя Рубена Дарыё.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці