:

Беларускія экспарцёры, зацікаўленыя ва ўсталяванні гандлёвых адносін з прадпрыемствамі Кубы і Мексікі

 

ААТ «Дражджавы камбінат» — спецыялізуецца на вытворчасці ўнікальных і натуральных, экалагічна чыстых дрожджаў. Таварыства ўключае Мінскі дражджавы камбінат і Ашмянскі дражджавы камбінат. Вырабляе прэсаваныя, сушаныя вінныя, спіртавыя, хлебапякарныя, кармавыя дрожджы, а таксама рэгулятары росту раслін.
ААТ «Шчучынскі масласырзавод» —  уваходзіць у ТАА «Кіруючая кампанія холдынгу „Гроднамясамалпрам” і з'яўляецца адным з перадавых прадпрыемстваў Гродзенскай вобласці з займаемай плошчай 6,6542 га і вытворчай моцнасцю болей за 450 т малака ў дзень. Вырабляе сыры ферментатыўныя, масла слівачнае, натуральнамалочную прадукцыю, сухія сумесі і інш.  
ААТ «Брэсцкі ЛВЗ «Белалка» —  з'яўляецца адным з найбуйнейшых пастаўшчыкоў алкагольнай прадукцыі ў Беларусь і знешнія рынкі. Прадукцыя заводу экспартуецца ў Германію, ЗША, Туркменістан, Азербайджан, В'етнам, Паўднёвую Карэю, Новую Зеландыю, Балгарыю, Кітай, Ізраіль і іншыя краіны свету. У партфелі «Белалка» больш за 160 вышэйшых узнагарод міжнародных конкурсаў за якасць прадукцыі.  
ТАА «Белгейтс» —  беларуская кампанія, якая вырабляе касметычную прадукцыю. Іннавацыйная высокатэхналагічная касметыка пад брэндам «Liv Delanó» прадстаўлена на рынках Расійскай Федэрацыі, Украіны, Казахстану, Арменіі, Азербайджану, Таджыкістану, Узбекістану, Кіргізіі, Румыніі, Сербіі, Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі.  
КВУП «Мозырскія малочныя прадукты» — прадпрыемства, якое спецыялізуецца на вытворчасці малака сухога абязтлушчанага, малака сухога натуральнага, масла салодкаслівачнага несалёнага, малака пітнога стэрылізаванага, тварагу замарожанага. Прадукцыя прадпрыемства прайшла працэдуру пацвярджэння адпаведнасці тэхнічным рэгламентам ЕАЭС.  
СП ААТ «Брэстгазаапарат» — галоўнае прадпрыемства групы кампаній «Gefest». Асноўныя напрамкі дзейнасці: вытворчасць газавых, газаэлектрычных, электрапліт, паветраачышчальнікаў.  
ААТ «Радыёвална» —  шматпрофільнае прамысловае прадпрыемства, якое 40 год працуе ў галіне машынабудавання. Спецыялізуецца на прадукцыі генератараў трактарных і аўтамабільных, цеплаабменнікаў, ахаладжальнікаў рэцыркуляцыі адпрацаваных газаў, набораў запорных прыладаў да аўтамабіляў, вентылятараў, механічных ды пластмасавых  дэталяў рухавікоў, джгутоў электраправодных.  
ТАА «Тэхна-Скай» — спецыялізуецца на вытворчасці і продажы інтэрактыўнага сэнсарнага абсталявання: стэндаў трыбуннага тыпу, стэндаў для адукацыі (мульцібордаў), сэнсарных сталоў (у т.л. для дзяцей), вертыкальных сэнсарных стэндаў, спецыялізаваных сэнсарных кіёскаў для вытворчасці, антывандальных манітораў, відэасцен, галаграм, празрыстых экранаў, распрацоўцы спецыялізаванага праграмнага забеспячэння.  
ААТ «БЕЛАЗ» — найбуйнейшы ў свеце вытворца кар'ерных самазвалаў вялікай і асоба вялікай  грузападымальнасці, а таксама іншага цяжкага транспартнага абсталявання, якое прымяняецца ў горназдабыўной і будаўнічай галінах прамысловасці.
ТАА «СВЯТАВІТ» — сумеснае беларуска-літоўскае машынабудаўнічае прадпрыемства з болей за 20-годнім паспяховым вопытам працы, якое зарэкамендавала сябе як надзейны пастаўшчык спецыяльнай будаўнічай тэхнікі сусветнага ўзроўню ў краіны СНД.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці