Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Дамініканскай Рэспублікай
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Дамініканскай Рэспублікай устаноўлены 18 красавіка 2001 г.
Міждзяржаўныя кантакты ажыццяўляюцца пераважна ў рамках ААН, Руху недалучэння і іншых міжнародных арганізацый.
У 2000 і 2007 гадах праведзены сустрэчы Міністраў замежных спраў Беларусі і Дамініканскай Рэспублікі на палях форумаў Руху недалучэння.
У 2009 годзе былі адкрыты ганаровыя консульствы ў Беларусі і ў Дамініканскай Рэспубліцы.
У жніўні 2024 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба Бараноўскі В.В. прыняў удзел у інаўгурацыі Прэзідэнта Дамініканскай Рэспублікі Л.Абінадэра.
У кастрычніку 2024 г. Пасол Дамініканскай Рэспублікі з рэзідэнцыяй у г.Маскве Рамон Алехандра Арыяс Сарсуэла ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнку.
У лістападзе 2025 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба і Дамініканскай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве Віталій Барчук уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Дамініканскай Рэспублікі Луісу Радольфа Абінадэру Кароне.