:

Выхад з грамадзянства Рэспублікі Беларусь

У адпаведнасці з арт.32 Закона Рэспублікі Беларусь ад 01.08.2002 “Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь” і Палажэння аб парадку разгледжання пытанняў, звязаных з грамадзянствам Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.11.1994 г. № 209, дыпламатычныя прадстаўніцтвы ды консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь за мяжой прымаюць заявы аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь асоб, якія жывуць за мяжой (г.зн. якія аформілі сталае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь, дакументаваныя пашпартам для сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь і знаходзяцца на консульскім ўліку).

Заява аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь складаецца ў вольнай форме і падаецца на імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, таму што рашэнне аб  выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь прымаецца ім.

Да заявы аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь дадаюцца наступныя дакументы:

  • анкета з чатырма фота памерам 3 x 4 см;
  • аўтабіяграфія;
  • копіі старонак дакументу, які сведчыць асобу заяўніка, якія змяшчаюць звесткі аб яго прозвішчы, імя, імя па бацьку, даце і месцы нараджэння, іншыя адзнакі, за выключэнняў візаў ды штампаў аб перасячэнні мяжы;
  • копіі старонак пашпарту грамадзяніна замежнай краіны (калі асоба атрымала грамадзянства замежнай краіны на дзень падачы заявы аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь) ці дакумент (даведка) паўнамоцнага органу замежнай краіны аб пацвярджэнні прадстаўлення асобе грамадзянства дадзенай краіны ў выпадку яго выхада з грамадзянства Рэспублікі Беларусь;
  • копія пасведчання аб нараджэнні заяўніка;
  • копіі дакументаў органаў, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, аб заключэнні (скасаванні) шлюбу заяўніком;
  • квіток аб аплаце консульскага збору ці дакумент аб вызваленні ад яго аплаты.

Пры падачы заявы аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь сумесна з непаўналетнімі дзецьмі да заявы аднаго з бацькоў дадаюцца копіі пасведчанняў аб нараджэнні дзяцей і натарыяльна засведчаная згода кожнага дзіцяці ва ўзросце ад 14 да 18 год на выхад з грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Калі адзін з бацькоў хадайнічае аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь сумесна з непаўналетнімі дзецьмі, прадстаўляецца натарыяльна засведчаная згода другога бацькі —грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на выхад дзяцей з грамадзянства Рэспублікі Беларусь, або даведка органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, якая пацвярджае, што другі бацька стала не пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Бацькі, якія хадайнічаюць аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь, могуць выказаць у заяве просьбу аб захаванні іх дзецям грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Калі ў асобы, якая хадайнічае аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь, маюцца непаўналетнія дзеці ад шлюбу, які быў скасаваны, яна павінна прадставіць натарыяльна засведчаную заяву былога мужа (жонкі) аб наяўнасці або адсутнасці да яго матэрыяльных прэтэнзій, копіі дакументаў аб скасаванні шлюбу, смерці аднаго з бацькоў, усынаўленні, пазбаўленні бацькоўскіх правоў, выплаце аліментаў.

Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных краін, прымаюцца пры ўмове іх легалізацыі, калі іншае не ўстаноўлена міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, і перакладу на адну з дзяржаўных моваў Рэспублікі Беларусь паводле парадка, устаноўленага заканадаўствам.

Усі дакументы павінны быць прадстаўленыя ў арыгінале з даданнем трох копій; заява, анкета і аўтабіяграфія падаюцца ў трох экземплярах.

Стаўка консульскага збору за разгледжанне заявы аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь складае 250 еўра (аплачваецца наяўнымі ў касе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба).

Аплата праводзіцца толькі пасля прыёму дакументаў консулам

Інфармацыя па пытаннях падаткаабкладання даходаў грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія афармляюць сталае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь або хадайнічаюць аб спыненні грамадзянства Рэспублікі Беларусь

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці