:

Вызначэнне прыналежнасці асоб да грамадзянства Рэспублікі Беларусь

У адпаведнасці з арт.32 Закона Рэспублікі Беларусь ад 01.08.2002 “Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь і Палажэння аб парадку разгледжання пытанняў, звязаных з грамадзянствам Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.11.1994 г. № 209, калі ў асобы, якая знаходзіцца за мяжой, адсутнічае дакумент, які сведчыць грамадзянства Рэспублікі Беларусь (страта, прывядзенне ў непрыдатнасць і інш.), узнікненні сумненняў у сапраўднасці ці абгрунтаванасці выдачы такога дакументу, а таксама пры абставінах, які дазваляюць меркаваць наяўнасць або адсутнасць у асобы грамадзянства Рэспублікі Беларусь, дыпламатычныя прадстаўніцтвы ды консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь за мяжой ажыццяўляюць праверку прыналежнасці гэтай асобы да грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Вызначэнне прыналежнасці да грамадзянства ажыццяўляецца як па асабістай заяве асобы, складзенай у вольнай форме, так і па ініцыятыве органаў дыпламатычнай службы Рэспублікі Беларусь.

Тэрмін ажыццяўлення праверкі прыналежнасці да грамадзянства Рэспублікі Беларусь – да 6 месяцаў.

Па выніках праверкі асобе выдаецца даведка аб прыналежнасці да грамадзянства Рэспублікі, якая пацвярджае ўстаноўлены факт.

Стаўка консульскага збору за разгледжанне заявы аб вызначэнні прыналежнасці да грамадзянства Рэспублікі Беларусь складае 35 еўра (аплачваецца наяўнымі ў касе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба).

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці