:

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба

 

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол
Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба 

Валеры Валер'евіч БАРАНОЎСКІ

 

Нарадзіўся 2 жніўня 1966 гады ў горадзе Жодзіна Мінскай вобласці, Рэспубліка Беларусь.

У 1995 годзе скончыў аддзяленне міжнародных адносін гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

1983 – 1984
Вучань слесара-рамонтніка транспартнага цэха Беларускага аўтамабільнага завода
19841988
Служба ў Савецкай Арміі
19881989 Акумулятаршчык транспартнага цэха Беларускага аўтамабільнага завода
19891995 Вучоба ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (у 1992 годзе з чацвёртага курса гістарычнага факультэта пераведзены на трэці курс аддзялення міжнародных адносін гэтага ж факультэта)
1995
 
Спецыяліст першай катэгорыі аддзела па працы з міжнароднымі эканамічнымі арганізацыямі ўпраўлення міжнародных эканамічных адносін Міністэрства знешніх эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь
19951999 Вядучы спецыяліст, галоўны спецыяліст, начальнік аддзела па працы з краінамі СНД і Ўсходняй Еўропы, начальнік упраўлення міжнародных эканамічных адносін Міністэрства знешніх эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь
19992001 Намеснік начальніка ўпраўлення па працы з Мытным саюзам і СНД Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
20012004 Саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь ва Ўкраіне
20042008 Галоўны саветнік, намеснік начальніка ўпраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
20082014 Саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы
20142015 Намеснік начальніка ўпраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
20152019 Начальнік упраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
20192021 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы
2021 – па цяперашні час Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба, Рэспубліцы Нікарагуа і Дамініканскай Рэспубліцэ па сумяшчальніцтве

Узнагароджаны юбілейным медалём «100 гадоў дыпламатычнай службе Беларусі».

Валодае іспанскай, французскай і літоўскай мовамі.

Жанаты, мае дачку.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці