:

Прыём у грамадзянства Рэспублікі Беларусь

У адпаведнасці з арт.14 Закона Рэспублікі Беларусь ад 01.08.2002 “Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь” (далей – Закон аб грамадзянстве) любая асоба, якая дасягнула 18-гадовага ўзросту, мае права звярнуцца з заявай аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь, калі яна пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пасля атрымання дазволу на сталае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь на працягу сямі гадоў няспынна. Тэрмін пражывання можа быць скарочан ці зусім не прымяняцца для:

  • беларусаў, а таксама асоб, якія ідэнтыфікуюць сабе як беларусы, і іх нашчадкаў (крэўныя сваякі па прамой лініі: дзеці, унукі, праўнукі), якія нарадзіліся за межамі сучаснай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
  • асоб, якія маюць выдатныя заслугі перад Рэспублікай Беларусь, высокія дасягненні ў галіне навукі, тэхнікі, культуры і спорту або якія валодаюць прафесіяй ці кваліфікацыяй, якія прадстаўляюць дзяржаўны інтарэс для Рэспублікі Беларусь;
  • замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія раней знаходзіліся ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасці з арт.31 аб грамадзянстве заявы аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь ад асоб, якія стала пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, прымаюцца органамі ўнатраных спраў Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасці з арт.32 Закона Рэспублікі Беларусь ад 01.08.2002 “Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь і Палажэння аб парадку разгледжання пытанняў, звязаных з грамадзянствам Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.11.1994 г. № 209, дыпламатычныя прадстаўніцтвы ды консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь за мяжой прымаюць заявы аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь іншаземных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія стала жывуць за мяжой.

Заяву аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь у дыпламатычныя прадстаўніцтвы ды консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь маюць права падаць:

  • беларусы, а таксама асобы, якія ідэнтыфікуюць сабе як беларусы, і іх нашчадкі (крэўныя сваякі па прамой лініі: дзеці, унукі, праўнукі), якія нарадзіліся за межамі сучаснай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
  • асобы, якія маюць выдатныя заслугі перад Рэспублікай Беларусь, высокія дасягненні ў галіне навукі, тэхнікі, культуры і спорту або якія валодаюць прафесіяй ці кваліфікацыяй, якія прадстаўляюць дзяржаўны інтарэс для Рэспублікі Беларусь;
  • замежныя грамадзяне або асобы без грамадзянства, якія раней знаходзіліся ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь.

Пры гэтым грамадзянін павінны:

  • выконваць і паважаць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, іншыя акты заканадаўства Рэспублікі Беларусь;
  • ведаць адну з дзяржаўных моваў Рэспублікі Беларусь у межах, неабходных для камунікацыі;
  • мець законную крыніцу атрымання даходаў, якія забяспечваюць яму і яго непрацаздольным членам сям’і, якія знаходзяцца на яго ўтрыманні, пражытачны мінімум, устаноўлены ў Рэспубліцы Беларусь;
  • не мець грамадзянства, або страціць грамадзянства замежнай краіны ў выпадку атрымання грамадзянства Рэспублікі Беларусь, або звярнуцца ў паўнамоцны орган замежнай краіны з заявай аб спыненні грамадзянства замежнай краіны, за выключэннем выпадкаў, калі спыненне грамадзянства замежнай краіны немагчыма па прычынах, якія ад яе не залежаць.

Заява аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь складаецца ў вольнай форме і падаецца на імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, таму што рашэнне аб  прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь прымаецца ім.

У заяве павінна быць адлюстравана абавязацельства асобы паважаць Канстытуцыю і іншыя акты заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Да заявы аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь дадаюцца наступныя дакументы:

  • анкета з чатырма фота памерам 3 x 4 см;
  • аўтабіяграфія;
  • копіі старонак дакументу, які сведчыць асобу заяўніка, якія змяшчаюць звесткі аб яго прозвішчы, імя, імя па бацьку, даце і месцы нараджэння (пашпарт грамадзяніна замежнай кркаіны, від на жыхарства, іншы дакумент, які змяшчае звесткі, якія сведчаць асобу заяўніка);
  • копія пасведчання аб нараджэнні заяўніка;
  • копіі дакументаў органаў, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, аб заключэнні (скасаванні) шлюбу заяўніком;
  • дакумент, які пацвярджае наяўнасць законнай крыніцы сродкаў існавання;
  • дакумент паўнамоцнага органу замежнай краіны, які пацвярджае адсутнасць у заяўніка ці спыненне грамадзянства замежнай краіны (даведка, якая сведчыць адсутнасць (спыненне) грамадзянства замежнай краіны; даведка, якая сведчыць, што грамадзянства замежнай краіны будзе страчанае ў выніку атрымання грамадзянства Рэспублікі Беларусь; даведка, якая пацвярджае факт прыёму ў асобы заявы аб выхадзе з грамадзянства замежнай краіны). У выпадках, калі спыненне грамадзянства замежнай краіны немагчыма па прычынах, якія ад яе не залежаць, да матэрыялаў справы дадаецца яго заява з азначэннем прычынаў, якія выключаюць магчымасць прадстаўлення адпаведнага дакументу;
  • дакумент, які сведчыць, што заяўнік з’яўляецца беларусам ці можа ідэнтыфікаваць сабе як беларус (копія пасведчання аб нараджэнні заяўніка; копія аб нараджэнні хаця б аднаго з крэўных сваякоў па прамой лініі (бацькі, маці, дзеда, бабкі, якія з’яўляюцца/з’яўляліся беларусамі); копіі адпаведных старонак пашпарту грамадзяніна СССР узору 1974 г.)

 

АБО

  • матываванае хадайніцтва зацікаўленага дзяржаўнага органу аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь асобы, якая мае выдатныя заслугі перад Рэспублікай Беларусь, высокія дасягненні ў галіне навукі, тэхнікі, культуры і спорту або якая валодае прафесіяй ці кваліфікацыяй, якія прадстаўляюць дзяржаўны інтарэс для Рэспублікі Беларусь, у адрас Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

АБО

 

  • копіі дакументаў, якія сведчаць, што заяўнік раней знаходзіўся ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь;
  • квіток аб аплаце консульскага збору ці дакумент аб вызваленні ад яго аплаты;
  • дакумент аб адсутнасці (наяўнасці) судзімасці, выданы кампетэнтнымі органамі замежнай краіны, у т.л. на дзяцей ва ўзросце ад 14 гадоў.

 

Пры падачы заявы аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь сумесна з непаўналетнімі дзецьмі да заявы аднаго з бацькоў дадаюцца копіі пасведчанняў аб нараджэнні дзяцей і натарыяльна засведчаная згода кожнага дзіцяці ва ўзросце ад 14 да 18 год на прыём у грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

 

Калі адзін з бацькоў хадайнічае аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь сумесна з непаўналетнімі дзецьмі, прадстаўляецца натарыяльна засведчаная згода другога бацькі — іншаземнага грамадзяніна на прыём дзяцей ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь. Калі месца знаходжання другога бацькі — іншаземнага грамадзяніна невядома, заяўнік прадстаўляе дакумент, які сведчыць гэты факт.

 

Да заявы аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь могуць быць дададзеныя іншыя дакументы, якія маюць значэнне пры разгледжанні пытання аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

 

Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных краін, прымаюцца пры ўмове іх легалізацыі, калі іншае не ўстаноўлена міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, і перакладу на адну з дзяржаўных моваў Рэспублікі Беларусь паводле парадка, устаноўленага заканадаўствам.

 

Усі дакументы павінны быць прадстаўленыя ў арыгінале з даданнем трох копій; заява, анкета і аўтабіяграфія падаюцца ў трох экземплярах.

 

Стаўка консульскага збору за разгледжанне заявы аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь складае 35 еўра (аплачваецца наяўнымі ў касе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба).

 

Аплата праводзіцца толькі пасля прыёму дакументаў консулам.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці