:

Навукова-тэхнічнае і культурнае супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Куба

Умацаванню двухбаковага супрацоўніцтва ў навуцы і тэхніцы паспрыяла стварэнне Сумеснай Беларуска-Кубінскай камісіі па супрацоўніцтву ў сферы навукі і тэхналогій. Першае пасяджэнне Сумеснай камісіі адбылося ў траўні 2016 г. ў Гаване, другое – у траўні 2018 г. ў Мінску.

У траўні 2016 г. Кубу наведаў Старшыня Дзяржаўнага камітэту па навуцы і тэхналогіям Рэспублікі Беларусь.

У чэрвені 2019 г. адбыўся візіт у Мінск Міністра навукі, тэхналогій і навакольнага асяроддзя Кубы, падчас якога былі падпісаныя мемарандумы аб узаемаразуменні з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіям Рэспублікі Беларусь.

Актыўна развіваецца супрацоўніцтва ў сферы культуры.

У красавіку 2017 падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам культуры Беларусі і Міністэрствам культуры Кубы.

З 2010 года кубінскія выканаўцы штогод удзельнічаюць у конкурсе маладых выканаўцаў Міжнароднага фестываля мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.

У студзені 2021 г. у г.Мінск быў падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам турызму Рэспублікі Куба.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці