Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол
Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба
Валеры Валер'евіч БАРАНОЎСКІ

Нарадзіўся 2 жніўня 1966 гады ў горадзе Жодзіна Мінскай вобласці, Рэспубліка Беларусь.
У 1995 годзе скончыў аддзяленне міжнародных адносін гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
|
1983 – 1984
|
Вучань слесара-рамонтніка транспартнага цэха Беларускага аўтамабільнага завода |
|
1984 – 1988
|
Служба ў Савецкай Арміі |
| 1988 – 1989 | Акумулятаршчык транспартнага цэха Беларускага аўтамабільнага завода |
| 1989 – 1995 | Вучоба ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (у 1992 годзе з чацвёртага курса гістарычнага факультэта пераведзены на трэці курс аддзялення міжнародных адносін гэтага ж факультэта) |
|
1995
|
Спецыяліст першай катэгорыі аддзела па працы з міжнароднымі эканамічнымі арганізацыямі ўпраўлення міжнародных эканамічных адносін Міністэрства знешніх эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь |
| 1995 – 1999 | Вядучы спецыяліст, галоўны спецыяліст, начальнік аддзела па працы з краінамі СНД і Ўсходняй Еўропы, начальнік упраўлення міжнародных эканамічных адносін Міністэрства знешніх эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь |
| 1999 – 2001 | Намеснік начальніка ўпраўлення па працы з Мытным саюзам і СНД Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь |
| 2001 – 2004 | Саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь ва Ўкраіне |
| 2004 – 2008 | Галоўны саветнік, намеснік начальніка ўпраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь |
| 2008 – 2014 | Саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы |
| 2014 – 2015 | Намеснік начальніка ўпраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь |
| 2015 – 2019 | Начальнік упраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь |
| 2019 – 2021 | Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы |
| 2021 – па цяперашні час | Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба |
Узнагароджаны юбілейным медалём «100 гадоў дыпламатычнай службе Беларусі».
Валодае іспанскай, французскай і літоўскай мовамі.
Жанаты, мае дачку.