:

Палітычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Нікарагуа

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Нікарагуа ўстаноўлены ў маі 1994 г.

У 2013 годзе былі прызначаны ганаровыя консулы Беларусі і Нікарагуа.

У адпаведнасці з практыкай узаемная акрэдытацыя паслоў з Нікарагуа ажыццяўляецца па сумяшчальніцтве. У маі 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Нікарагуа ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве Альба Асусена Торэс Мехія ўручыла даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь. Пасол Беларусі на Кубе Валерый Бараноўскі назначаны Паслом у Нікарагуа па сумяшчальніцтве з сакавіка 2022 г.

Візіты і сустрэчы на вышэйшым узроўні не праводзіліся.

Сустрэчы міністраў замежных спраў Беларусі і Нікарагуа праводзіліся на міжнародных пляцоўках у 1997, 2007, 2009, 2011, 2014 і 2021 гадах.

У кастрычніку 2008 г. Міністр замежных спраў Нікарагуа С.Сантас Лопес наведаў Беларусь з візітам, падчас якога яго прыняў Кіраўнік беларускай дзяржавы А.Р. Лукашэнка.

У маі 2013 г. Міністр унутраных спраў Нікарагуа наведала Беларусь у рамках удзелу ў міжнародным семінары Групы сяброў, якія аб'ядналіся ў барацьбе з гандлем людзьмі.

У чэрвені 2013 г. Нікарагуа з працоўным візітам наведаў намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Гур'янаў А.Я. (у рамках паездкі ў краіны лацінаамерыканскага рэгіёна).

У чэрвені 2014 г. Міністр замежных спраў Беларусі Макей В.У. наведаў з афіцыйным візітам Нікарагуа.

У верасні 2015 г. у г.Манагуа праведзена другое пасяджэнне Беларуска-Нікарагуанскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

У студзені 2017 г. для ўдзелу ў цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта Рэспублікі Нікарагуа Даніэля Артэгі Нікарагуа наведаў намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Шастакоў А.А.

У кастрычніку 2021 г. Міністр замежных спраў Нікарагуа Дзяніс Раналда Манкада Каліндрэс прыбыў з візітам у Беларусь, у рамках якога сустрэўся са сваім беларускім калегам.

У студзені 2022 г. Пасол Беларусі на Кубе Валерый Бараноўскі прыняў удзел у цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта Рэспублікі Нікарагуа Даніэля Артэгі.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці