:

Экстраная дапамога

Пры экстрэмальнай сітуацыі (смерць сваяка ці знаёмага, арышт прадстаўнікамі паліцыі, страта дакументаў, стварэнне пагроз да жыцця грамадзяніну Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі Рэспублікі Куба), якая адбылася ў непрацоўны час Пасольства, Вы можаце:

патэлефанаваць консульскаму супрацоўніку Пасольства па нумары + 53 5 285 03 07 (таксама даступны ў Viber, Whatsapp і Telegram),

і паведаміць, калі магчыма, наступныя дадзеныя: прозвішча, імя, імя па бацьку, год нараджэння, грамадзянства, адрас Вашага пражывання і таго, хто трапіў у экстрэмальную сітуацыю (дадаткова – серыя і нумар пашпарту, адрас рэгістрацыі за мяжой і ў Беларусі), што, дзе і калі здарылася, а таксама Вашы кантактныя дадзеныя (нумар тэлефону).

Што можа зрабіць для Вас беларускі консул:

- калі Вы згубілі ці ў Вас скралі пашпарт – выдаць Вам пасведчанне на вяртанне ў Беларусь пасля поцвярджэння Вашай асобы;

- інфармаваць Вас па пытаннях заканадаўства краіны знаходжання;

- прымаць да разгляду хадайніцтвы па пытаннях грамадзянства і сталага жыхарства за мяжой;

- выдаць Вам нацыянальны пашпарт, калі Вы жывяце за мяжой і аформілі ўстаноўленым парадкам выезд з Беларусі на сталае жыхарства;

- у рамках кампетэнцыі ажыццяўляць натарыяльныя дзеянні, легалізоўваць дакументы;

- інфармаваць сваякоў грамадзян Беларусі аб няшчасных выпадках, затрыманнях, арыштах, смерці грамадзяніна Беларусі.

Чаго беларускі консул для Вас зрабіць не можа:

- аплаціць выдаткі па Вашаму знаходжанню, лячэнню і вяртанню ў Беларусь;

- у выпадку смерці грамадзяніна аплаціць выдаткі пахавальнага бюро і выдаткі па рэпатрыяцыі цела ці урны з прахам;

- садзейнічаць у Вашым працаўладкаванні ў краіне знаходжання;

- расследаваць злачынствы ды правапарушэнні, умешвацца ў судовыя разбіральніцтвы.

Рэпатрыяцыя ў Беларусь

Калі ў Вас здарылася гора, і Вы згубілі сваяка ці сябра – прыміце шчырыя спачуванні ад Пасольства Беларусі на Кубе.

Калі Вам патрэбна дапамога ў рэпатрыяцыі цела ў Рэспубліку Беларусь, Вы павінны звярнуцца да пахавальных агенцтваў Кубы, якія аказваюць такую дапамогу.

Пры ўвозе на мытную тэрыторыю Мытнага Саюзу, у прыватнасці – у Беларусь, урнаў з прахам (попелам) і трунаў з целамі (рэшткамі) памерлых прадстаўляюцца наступныя дакументы:

- пасведчанне аб смерці, якое было выдадзена ўпаўнаважанай установай краіны адпраўлення або яго копія. Адначасова, каб пазбегнуць праблем у Беларусі (рэгістрацыя смерці грамадзяніна ва ўстановах ЗАГС), настойліва рэкамендуем легалізаваць гэты дакумент (у Беларусі гэта будзе зрабіць немагчыма!);

- акт (даведка) у вольнай форме арганізацыі, якая аказвае рытуальныя паслугі па залітаванню цынкавых трунаў (урнаў) з указаннем, што ў ніх адсутнічаюць староннія ўкладанні, і з дадаткам вопісу рэчаў і каштоўнасцяў памерлага ў выпадку іх адпраўкі разам з целам (рэшткамі) памерлага.

У выпадку крэмацыі урна, якая можа быць адчынена ў працэсе перавозкі, павінна быць апячатаная (калі гэта прадугледжана самой канструкцыяй). У гэтым выпадку асоба, якая апячатвала урну, павінна выдаць дакумент (даведку) аб адсутнасці старонніх укладанняў.

Калі урна не адчыняецца (напрыклад, залітаваная), то апячатваць яе не трэба. Даведку выдае той, хто яе зачыніў (залітаваў). Каб пазбегнуць магчымых праблем пры ўвозе цела (праху) у Беларусь, консульская служба настойліва рэкамендуе суправаджаць такія дакументы перакладам на рускую або беларускую мову, які выкананы любым перакладчыкам, які мае сваю пячатку. Пры гэтым перакладаць на рускую/беларускую мову трэба копію актавага запісу аб смерці (якая будзе прад’яўляцца прадстаўнікам памежных войскаў пры ўездзе ў Беларусь), а арыгінал дадзенага дакументу – перакладаць і сведчыць у натарыуса непасрэдна ў Беларусі. У адваротным выпадку, без натарыяльна засведчанага перакладу, установы ЗАГС не змогуць прыняць пасведчанне аб смерці грамадзяніна.

Пры гэтым, выдача пасведчання на вяртанне Пасольствам не патрэбна.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці