:

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол
Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба 

Віталій Пятровіч БАРЧУК


Нарадзіўся 5 сакавіка 1978 года ў горадзе Мінску, Рэспубліка Беларусь.

У 2000 годзе скончыў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь,
у 2005 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь,
у 2010 годзе – установу адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь».

1995 — 2013 гг. Служба ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь
2013 — 2015 гг. Эксперт па знешнепалітычных пытаннях ЗАТ «Белтэхэкспарт», галоўны эксперт па знешнепалітычных пытаннях ЗАТ «Белтэхэкспарт», начальнік аддзела знешнеэканамічнай дзейнасці — галоўны эксперт па знешнеэканамічнай дзейнасці, начальнік упраўлення знешнеэканамічнага супрацоўніцтва ЗАТ «Белтэхэкспарт»
2018 год Кіраўнік прадстаўніцтва прыватнай акцыянернай кампаніі з абмежаванай адказнасцю «Nord Group N.G. Limited» у Рэспубліцы Беларусь
2019 год Дырэктар ТАА «Інавацыйная кампанія «ІНТЭС»
2021 — 2022 гг.
 
Галоўны спецыяліст, кансультант аддзела супрацоўніцтва з краінамі СНД галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічных сувязей Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь
2022 год Памочнік Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь
2022 — 2023 гг. Галоўны саветнік ўпраўлення прамысловага комплексу Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
2023 – студзень 2025 г. Начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічных сувязей Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь
са студзеня 2025 г. – па цяперашні час Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба і па сумяшчальніцтве ў Дамініканскай Рэспубліцы і Рэспубліцы Нікарагуа

Прысвоены:
 - Вышэйшы клас 3-га рангу дзяржаўнага грамадзянскага служачага;
 - дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланніка першага класа.

Валодае іспанскай і англійскай мовамі.

Жанаты, выхоўвае сына і дачку.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці