:

Дзеянні па рэгістраванню актаў грамадзянскага стану

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 чэрвеня 2006 г. № 385 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленні працы органаў, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану» Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба рэгіструе нараджэнне, заключэнне шлюбу, устанаўленне бацькоўства, змяненне прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, смерць, скасаванне шлюбу па рашэннях судоў, якія ўступілі ў законную сілу да 1 верасня 1999 г., змяняе, выпраўляе, дадае запісы актаў грамадзянскага стану на падставе рашэння судоў, захоўвае кнігі рэгістравання актаў грамадзянскага стану, выдае паўторныя пасведчанні аб рэгістраванні актаў грамадзянскага стану.

Грамадзяне пры звяртанні ў Пасольства па пытаннях ЗАГС прадстаўляюць наступныя дакументы:

 

Пры рэгістраванні нараджэння:

  • заява;
  • пашпарты ці іншыя дакументы, якія сведчаць асобу бацькоў (бацькі) заяўніка;
  • медыцынская даведка аб нараджэнні дзіцяці або рашэнне суда аб устанаўленні факту нараджэння;
  • дакумент-падстава для запісу звестак аб бацьку ў запіс акту аб нараджэнні дзіцяці умесная заява бацькоў, які не знаходзяцца ў шлюбе; копія рашэння суда аб устанаўленні бацькоўства), – калі бацькі не знаходзяцца ў шлюбе.

Пры рэністрацыі нараджэння ў маці, якая заяўляе, што яе муж не з’яўляецца бацькам дзіцяці, акрамя азначаных дакументаў прадстаўляюцца:

  • заява маці, што яе муж не з’яўляецца бацькам дзіцяці;
  • пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу фактычнага бацькі дзіцяці;
  • заява мужа маці дзіцяці, што ён не з’яўляецца бацькам дзіцяці;
  • сумесная заява маці і фактычнага  бацькі дзіцяці аб рэгістрацыі ўстанаўлення бацькоўства.

Тэрмін рэгістрацыі нараджэння – 2 дні са дня падачы заявы, у выпадку ўрачыстай рэгістрацыі – 3 дні, пры адначасовай рэгістрацыі нараджэння, устанаўлення бацькоўства і заключэнні шлюбу – у дзень рэгістрацыі заключэння шлюбу, а ў выпадку запыту звестак і/ці дакументаў ад іншых дзяржаўных устаноў, іншых арганізацый – 1 месяц.

Рэгістрацыя нараджэння (з выдачай пасведчання аб нараджэнні) ажыццяўляецца бясплатна.

 

Пры рэгістрацыі заключэння шлюбу:

  • сумесная заява асоб, якія ўступаюць у шлюб;
  • пашпарты ці іншыя дакументы, якія сведчаць асобу асоб, якія ўступаюць у шлюб;
  • заява аб паніжэнні шлюбнага ўзросту, рашэнне органаў апекі і папячыцельства або рашэнне суда аб аб’яве непаўналетняга цалкам дзеяздольным (эмансіпацыя), медыцынская даведка аб стане здароўя (якая пацвярджае цяжарнасць) асобы, якая ўступае ў шлюб, – для асобы, якая не дасягнула 18-гадовага ўзросту;
  • заявы асоб, якія ўступаюць у шлюб, аб скарачэнні тэрміну заключэння шлюбу з азначэннем паважных прычын ці асабістых абставін, па якіх неабходна скарачэнне тэрміну, і дакументы-падставы – у выпадку скарачэння тэрміну заключэння шлюбу;
  • заявы асоб, якія ўступаюць у шлюб, з азначэннем паважных прычын, па якіх яны не могуць прыбыць ва ўстанову ЗАГС для рэгістрацыі шлюбу – у выпадку рэгістрацыі шлюбу па-за памяшканнем установы ЗАГС;
  • копія рашэння суда аб устанаўленні факту стану ў фактычных шлюбных адносінах, якія ўзніклі да 8 ліпеня 1944 г., – у выпадку рэгістрацыі шлюбу на падставе такога рашэння суда;
  • дакумент аб аплаце.

Акрамя азначаных дакументаў, асобы, якія ўступаюць у шлюб, прадстаўляюць:

грамадзяне Рэспублікі Беларусь:

  • від на жыхарства, выдадзены кампетэнтнай установай дзяржавы сталага жэцця, – у выпадку, калі грамадзянін Рэспублікі Беларусь стала жыве за межамі Рэспублікі Беларусь;
  • дакумент аб адсутнасці зарэгістраванага шлюбу з іншай асобай, выдадзены кампетэнтнай установай дзяржавы сталага жыцця, – у выпадку, калі грамадзянін Рэспублікі Беларусь стала жыве за межамі Рэспублікі Беларусь;
  • дакумент аб скасаванні папярэдняга шлюбу (за выключэннем дакументаў, выдадзеных установай ЗАГС Рэспублікі Беларусь), – у выпадку скасавання шлюбу.

Іншаземныя грамадзяне, асобы без грамадзянства (за выключэннем іншаземных грамадзян і асоб без грамадзянства, якім прадастаўлены статус бежанца ці прыстанішча ў Рэспубліцы Беларусь):

  • дакумент аб адсутнасці зарэгістраванага шлюбу з іншай асобай, выдадзены кампетэнтнай установай дзяржавы сталага жыцця іншаземца, асобы без грамадзянства (тэрмін дзеяння такога дакументу – 6 месяцаў);
  • дакумент аб адсутнасці зарэгістраванага шлюбу з іншай асобай, выдадзены кампетэнтнай установай дзяржавы грамадзянскай прыналежнасці іншаземца, – у выпадку, калі іншаземец не жыве ў краіне грамадзянскай прыналежнасці (тэрмін дзеяння такога дакументу – 6 месяцаў);
  • дакумент аб скасаванні папярэдняга шлюбу, выдадзены кампетэнтнай установай дзяржавы, у якой быў скасаваны шлюб, – у выпадку скасавання шлюбу.

Тэрмін рэгістрацыі заключэння шлюбу складае 3 месяцы з дня падачы суместнай заявы.

Кошт рэгістрацыі заключэння шлюбу (з выдачай пасведання) складае 50 еўра.

 

Пры рэгістрацыі ўстаноўлення бацькоўства:

  • сумесная заява бацькоў аб устанаўленні бацькоўства або заява аб рэгістрацыі устанаўлення бацькоўства на падставе рашэння суда аб устанаўленні бацькоўства;
  • пашпарты ці іншыя дакументы, якія сведчаць асобы заяўнікаў (заяўніка);
  • пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці – у выпадку, калі рэгістрацыя нараджэння была праведзена раней;
  • пісьмовая згода паўналетняй асобы, у далучэнні да якой праводзіцца рэгістрацыя ўстанаўлення бацькоўства, – у выпадку рэгістрацыі устанаўлення бацькоўства ў далучэнні асобы, якая дасягнула паўналецця;
  • копія рашэння суда аб ўстанаўленні бацькоўства у выпадку рэгістрацыі устанаўлення бацькоўства па рашэнні суда.

Тэрмін рэгістрацыі устанаўлення бацькоўства: 2 дні з дня падачы заявы, пры адначасовай урачыстай рэгістрацыі нараджэння і рэгістрацыі устанаўлення бацькоўства – 3 дні, пры адначасовай рэгістрацыі нараджэння, устанаўлення бацькоўства і заключэнні шлюбу – у дзень рэгістрацыі заключэння шлюбу, пры падачы сумеснай заявы да нараджэння дзіцяці – у дзень рэгістрацыі нараджэння дзіцяці, а ў выпадку запыту звестак і/ці дакументаў ад іншых дзяржаўных устаноў, іншых арганізацый – 1 месяц.

Рэгістрацыя устанаўлення бацькоўства (з выдачай пасведання) ажыццяўляецца бясплатна.

 

Пры рэгістрацыі смерці:

  • заява;
  • пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу заяўніка;
  • пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу памерлага;
  • медыцынскае пасведчанне аб смерці (мертванараджэнні) або копія рашэння суда аб устанаўленні факту смерці ці аб’яве грамадзяніна памерлым;
  • дакумент спецыялізаванай установы, якая пахавала памерлага, – у выпадку рэгістрацыі смерці па месцы пахавання памерлага;
  • выенны білет памерлага – у выпадку рэгістрацыі смерці ваеннаслужачых.

Рэгістрацыя смерці з выдачай пасведчання ажыццяўляецца бясплатна ў 1 дзень з дня падачы заявы, а ў выпадку запыту звестак і/ці дакументаў ад іншых дзяржаўных устаноў, іншых арганізацый – на працягу 1 месяца.

Пры рэгістрацыі скасавання шлюбу (рэгістрацыя скасавання шлюбу па рашэнні суда, якое ўступіла ў сілу пасля 1 верасня 1999 г., не праводзіцца):

  • заява;
  • пашпарты ці іншыя дакументы, якія сведчаць асобы заяўнікаў (заяўніка);
  • копія рашэння суда аб скасаванні шлюбу, які ўступіў у законную сілу да 1 верасня 1999 г.;
  • дакумент аб аплаце.

Рэгістрацыя скасавання шлюбу з выдачай пасведчання ажыццяўляецца на працягу 2 дзён з дня падачы заявы, а ў выпадку запыту звестак і/ці дакументаў ад іншых дзяржаўных устаноў, іншых арганізацый –1 месяц з дня падачы заявы.

Консульскі збор складае 50 еўра.

 

Пры рэгістрацыі змянення прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку:

  • заява;
  • пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу;
  • дзве фота заяўніка памерам 30х40 мм;
  • пасведчанні аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, падлеглыя змяненню ў сувязі з рэгістрацыяй змянення прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку;
  • копіі літаратурных твораў, артыкулаў, нататаку выпадку жадання мець прозвішча, уласнае імя ў адпаведнасці з літаратурным псеўданімам;
  • дакументы, якія пацвярджаюць матывацыю (за выключэннем дакументаў, выдадзеных органам ЗАГС Рэспублікі Беларусь), – у выпадку жадання мець прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку, якія адрозніваюцца ад дадзеных пры рэгістрацыі нараджэння, па прычынах, якія не былі азначаны вышэй;
  • дакумент аб аплаце.

Тэрмін рэгістрацыі з выдачай пасведчання: 2 месяцы з дня падачы заявы.

Консульскі збор складае 70 еўра.

 

Пры выдачы паўторнага пасведчання аб рэгістрацыі акта грамадзянскага стану:

  • заява;
  • пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу;
  • дакумент, які пацвярджае змяненне прозвішча ці іншых дадзеных грамадзяніна – у выпадку іх змянення.

Тэрмін выдачы пасведчання: 7 дзён з дня падачы заявы – пры наяўнасці адпаведнага запісу акта грамадзянскага стану, а пры адсутнасці – 1 месяц.

Консульскі збор складае 35 еўра.

 

Пры ўнясенні змяненняў, дадаткаў і выпраўленняў у запісы актаў грамадзянскага стану:

  • заява;
  • пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу;
  • дакумент, які сведчыць асобу, с запісам аб нацыянальнай прыналежнасці – у выпадку змянення нацыянальнасці ў запісах актаў;
  • копія рашэння суда – у выпадку ўнясення змяненняў, дадаткаў і выпраўленняў у запісы актаў грамадзянскага стану на падставе рашэння суда;
  • рашэнне органа апекі і папячальніцтва, кампетэнтнага органа замежнай краіны – у выпадку змянення прозвішча непаўналетняга;
  • дакументы, якія пацвярджаюць факты-падставы для выпраўлення памылак, унясення змяненняў і дадаткаў у запісы актаў (працоўная кніжка, пенсіённае пасведчанне, медыцынская даведка аб стане здароўя, воінскія дакументы, дакументы аб адукацыі і інш.);
  • пасведчанні аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, падлеглыя замене ў сувязі з унясеннем змяненняў у запісы актаў грамадзянскага стану;
  • дакумент аб аплаце.

Тэрмін унясення змяненняў, дадаткаў і выпраўленняў у запісы актаў грамадзянскага стану з выдачай пасведчання: 10 дзён з дня падачы заявы – пры разгледжанні заяваў аб ўнясенні змяненняў, дадаткаў і выпраўленняў у запісы актаў грамадзянскага стану, якія не патрабуюць дадатковай праверкі, а ў выпадку запыту звестак і/ці дакументаў ад іншых дзяржаўных устаноў, іншых арганізацый – 3 месяцы.

Консульскі збор складае 50 еўра.

 

Пры аднаўленні запісаў актаў грамадзянскага стану:

  • заява;
  • пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу;
  • копія рашэння суда аб устанаўленні факта рэгістрацыі акта грамадзянскага стану.
  • дакумент аб аплаце.

Тэрмін аднаўлення запісаў актаў грамадзянскага з выдачай пасведчання: 10 дзён з дня падачы заявы;

Консульскі збор складае 20 еўра.

 

Пры ануляванні запісаў актаў грамадзянскага стану:

  • заява;
  • пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу;
  • копія рашэння суда;
  • пасведчанне аб рэгістрацыі акта грамадзянскага стану, якое было выдадзена на падставе ануляванага запісу акта грамадзянскага стану.

Тэрмін анулявання запісаў актаў грамадзянскага стану з выдачай пасведчання: 10 дзён з дня падачы заявы.

 

Ануляванне запісаў актаў грамадзянскага стану ажыццяўляецца бясплатна.

 

Пры выдачы даведак аб нараджэнні, смерці:

  • пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу

Выдача даведкі ажыццяўляецца ў дзень звяртання, але не раней за дзень рэгістрацыі нараджэння, смерці, і бясплатна.

 

Пры выдачы даведак, якія змяшчаюць звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану або звязаныя з іншымі дзеяннямі дзяржаўных устаноў, якія рэніструюць акты грамадзянскага стану:

  • заява;
  • пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу;
  • дакумент, які пацвярджае змяненне прозвішча ці іншых дадзеных грамадзяніна, — у выпадку іх змянення.

Тэрмін выдачы даведкі: 3 дні з дня падачы заявы – пры наяўнасці адпаведнага запісу акта грамадзянскага стану, пры неабходнасці спецыяльнай праверкі – 15 дзён, пры адсутнасці гэткага запісу – 1 месяц.

Тэрмін дзеяння даведак складае 1 год.

Консульскі збор – 35 еўра.

Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі установамі замежных краін, прымаюцца пры ўмове іх легалізацыі, калі іншае не ўстаноўлена міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, і перакладу на адну з дзяржаўных моваў Рэспублікі Беларусь паводле заканадаўства.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці