:

Страта грамадзянства Рэспублікі Беларусь

У адпаведнасці з арт.32 Закона Рэспублікі Беларусь ад 01.08.2002 “Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь” і Палажэння аб парадку разгледжання пытанняў, звязаных з грамадзянствам Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.11.1994 г. № 209, дыпламатычныя прадстаўніцтвы ды консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь за мяжой ажыццяўляюць па заяве бацькоў (адзінага бацькі) рэгістрацыю страты грамадзянства Рэспублікі Беларусь дзецьмі, якія атрымалі па нараджэнні разам з грамадзянствам замежнай краіны грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Разам з заявай прадстаўляюцца:

  • дакумент паўнамоцнага органу замежнай краіны, які пацвярджае наяўнасць у дзіцяці грамадзянства гэтай краіны;
  • копія пасведчання аб нараджэнні дзіцяці;
  • натарыяльна засведчаная згода дзіцяці ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў на спыненне грамадзянства Рэспублікі Беларусь;
  • дакументы, якія сведчаць асобу бацькоў.

Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных краін, прымаюцца пры ўмове іх легалізацыі, калі іншае не ўстаноўлена міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, і перакладу на адну з дзяржаўных моваў Рэспублікі Беларусь паводле парадку, устаноўленаму заканадаўствам.

Па выніках разгледжання заявы дыпламатычныя прадстаўніцтвы ды консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь выносяць заключэнне аб страце дзіцём грамадзянства Рэспублікі Беларусь, якое зацвярджаецца кіраўніком дыпламатычнага прадстаўніцтва ці консульскай ўстановы або яго намеснікам.

Рэгістрацыя страты грамадзянства Рэспублікі Беларусь па прычыне паступлення асобы на воінскую службу, службу ў паліцыю, органы бяспекі, юстыцыі ці іншыя дзяржаўныя органы замежнай краіны ажыццяўляецца як па асабістай заяве асобы, так і па ініцыятыве дыпламатычнага прадстаўніцтва ці консульскай ўстановы.

Тэрмін разгледжання заяў аб рэгістрацыі страты грамадзянства Рэспублікі Беларусь – да аднаго месяца.

Стаўка консульскага збору за разгледжанне заявы аб рэгістрацыі страты грамадзянства Рэспублікі Беларусь складае 35 еўра (аплачваецца наяўнымі ў касе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба).

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці