:

Навукова-тэхнічнае і культурнае супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Куба

Умацаванню двухбаковага супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай галіне паспрыяла стварэнне Сумеснай Беларуска-Кубінскай камісіі па супрацоўніцтве ў сферы навукі і тэхналогій. Першае пасяджэнне Сумеснай камісіі праведзена ў маі 2016 г. у г.Гавана, другое — у маі 2018 г. у г.Мінск.

Цяпер узаемадзеянне ў навукова-тэхнічнай сферы вызначана Праграмай двухбаковага гандлёва-эканамічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Куба на перыяд 2024 — 2030 гг.

Ажыццяўляецца абмен візітамі навуковых колаў.

Цяпер у стадыі рэалізацыі знаходзіцца шэраг перспектыўных двухбаковых праектаў, уключаючы стварэнне сумеснага прадпрыемства “АКАДЭМСАЛ” паміж дзяржаўным фармацэўтычным прадпрыемствам “АКАДЭМФАРМ” і кубінскай кампаніяй “MedSol” для вытворчасці медыкаментаў на тэрыторыі Кубы, а таксама абмену тэхналогіямі, арганізацыі ўзаемных паставак гатовых медыкаментаў і правядзення навуковых даследаванняў.

Планамерна развіваецца супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кубай у сферы адукацыі. Цяпер беларускімі ўстановамі вышэйшай адукацыі заключаны 44 прамыя дагаворы аб супрацоўніцтве з установамі адукацыі і арганізацыямі Рэспублікі Куба.

У якасці перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва ў сферы адукацыі бакамі абазначаны: падрыхтоўка кубінскіх кадраў у галіне медыцыны і фармакалогіі, хіміка-біялагічных і фізіка-матэматычных навук, авіяцыі, ІТ-тэхналогій, эканамічнай тэорыі, правазнаўства; абмен студэнтамі і прадстаўнікамі прафесарска-выкладчыцкага складу; узаемны ўдзел у навуковых мерапрыемствах, семінарах і сімпозіумах; рэалізацыя сумесных адукацыйных праграм па розных напрамках; актыўнае выкарыстанне дыстанцыйнага навучання.

Развіваецца беларуска-кубінскае супрацоўніцтва ў сферы спорту.

У рамках беларуска-кубінскага ўзаемадзеяння ў сферы культуры прадстаўнікі Кубы неаднаразова бралі ўдзел у Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці