:

Аб візіце Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка ў Рэспубліку Куба

17.07.2023 г.

17 ліпеня 2023 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік прыбыў з візітам у Рэспубліку Куба. Першым элементам рабочай праграмы кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі стала сустрэча з Прэзідэнтам Нацыянальнай Асамблеі Народнай Улады Рэспублікі Куба Хуанам Эстэбанам Ласо Эрнандэсам у Гаванскім Капітоліі. У ходзе перагавораў бакі адзначылі высокі ўзровень супрацоўніцтва паміж заканадаўчымі органамі Беларусі і Кубы, а таксама абмеркавалі перспектывы развіцця двухбаковага міжпарламенцкага супрацоўніцтва.

 

 

Таксама Сяргей Алейнік правёў сустрэчу з намеснікам Міністра замежных спраў Кубы Хасэфінай Відаль, часова выконваючай абавязкі кіраўніка кубінскай дыпламатыі. Абмеркаваны ўвесь комплекс пытанняў беларуска-кубінскага супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, гуманітарнай сферах. Бакі станоўча ацанілі ўзаемадзеянне на міжнародных пляцоўках і дамовіліся працягваць канструктыўнае супрацоўніцтва у будучыні, грунтуючыся на традыцыйнай прыхільнасці нормам і прынцыпам Статута ААН. Разгледжаны пытанні далейшага развіцця і ўдасканалення двухбаковай дагаворна-прававой базы.
Шляхі нарошчвання беларускіх і кубінскіх паставак былі падрабязна абмеркаваны ў ходзе сустрэчы з намеснікам Прэм'ер-міністра, Міністрам знешняга гандлю і замежных інвестыцый Рыкарда Кабрысасам Руісам.

Бакамі адзначана актывізацыя абменаў візітамі профільных дэлегацый у сферы прамысловасці, харчавання, аховы здароўя і навукі за апошнія паўтара года. У цяперашні час найважнейшымі пунктамі на парадку дня двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з'яўляецца актуалізацыя механізму ўзаемных паставак, а таксама правядзенне чарговага пасяджэння Беларуска-Кубінскай сумеснай камісіі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці