:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі В.Барчука з дырэктарам кубінскай кампаніі “La Comercializadora de Servicios Médicos Cubanos”

28.08.2026 г.

27 жніўня 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба Віталій Барчук сустрэўся з дырэктарам кампаніі “La Comercializadora de Servicios Médicos Cubanos” Мічаелем Кабрерам Ласа.

У ходзе перагавораў разгледжаны пытанні развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў медыцынскай і фармацэўтычнай сферах.

Бакі выказалі гатоўнасць да пашырэння ўзаемадзеяння і рэалізацыі сумесных праектаў, уключаючы арганізацыю паставак на Кубу лекавых сродкаў і сыравіны вытворчасці холдынгу «Белфармпрам» і ДП «Акадэмфарм».

Падкрэслена ўзаемная зацікаўленасць ва ўмацаванні партнёрства, накіраванага на павышэнне даступнасці для насельніцтва якасных медыцынскіх прэпаратаў і рост дабрабыту кубінскіх грамадзян.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці