:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі B.Бараноўскага з Прэзідэнтам Гандлёва-прамысловай палаты Санта-Дамінга

23.05.2023 г.

23 мая 2023 г. у рамках візіту ў Дамініканскую Рэспубліку Пасол Беларусі Валерый Бараноўскі сустрэўся з Прэзідэнтам Гандлёва-прамысловай палаты Санта-Дамінга Люсіль Уэльмонт.

Цэнтральнай тэмай перамоў сталі шляхі нарошчвання тэмпаў беларуска-дамініканскага тавараабароту. Бакі абмеркавалі шэраг таварных пазіцый, запатрабаваных на рынках абедзвюх краін. Дасягнута дамоўленасць аб актывізацыі ўзаемадзеяння паміж беларускімі і амерыканскімі дзелавымі коламі для сумеснай выпрацоўкі механізмаў паставак ва ўмовах неспрыяльнай кан'юнктуры

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці