:

Аб дзясятым пасяджэнні Беларуска-Кубінскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве

07.06.2022 г.

7 чэрвеня 2022 г. у г.Гавана (Куба) адбылося дзясятае пасяджэнне Беларуска-Кубінскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Яўген Шэстакоў. У яе склад таксама ўвайшлі прадстаўнікі міністэрстваў замежных спраў, сельскай гаспадаркі і харчавання, вядучых прадпрыемстваў прамысловасці, фінансавых устаноў, Адміністрацыі індустрыяльнага парка «Вялікі камень.

Кубінская дэлегацыя была прадстаўлена адміністрацыяй вядучых міністэрстваў і камерцыйных кампаній.

У ходзе работы міжурадавай камісіі бакі абазначылі асноўныя меры па павялічванню тэмпаў беларуска-кубінскага тавараабароту, а таксама абмеркавалі шэраг перспектыўных двухбаковых праектаў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці