Пра выставу-кірмаш «Здароўе для ўсіх»
26.04.2025 г.24 красавіка 2025 г. у г.Гаване, Рэспубліцы Куба, завяршылася выстава-кірмаш «Salud para Todos». У яе рабоце прынялі ўдзел арганізацыі, якія ўваходзяць у холдынг «Белфармпрам» (РУП «Белмедпрэпараты» ААТ «БЗМП» і УП «Мінскінтэркапс») і ДП «Акадэмфарм».
У рамках выставы адбылася ўрачыстая цырымонія выдачы кубінскіх сертыфікатаў на беларускія лекавыя прэпараты, а таксама падпісанне камерцыйных кантрактаў на іх пастаўку.
Акрамя таго, кіраўніцтвам ДП «Academfarm» і «MedSol», кампаніі-ўдзельніцы групы біятэхналагічнай і фармацэўтычнай прамысловасці «BioCubaFarma», падпісана пагадненне аб стварэнні сумеснага прадпрыемства. Беларуская кампанія заключыла кантракты з «FarmaCuba» на сертыфікацыю і продаж прадукцыі, якая вырабляецца кубінскай біяфармацэўтычнай галіной, а з Цэнтрам даследаванняў і распрацовак лекавых сродкаў (CIDEM) — аб перадачы кубінскіх тэхналогій для вытворчасці распрацаваных прэпаратаў-джэнерыкаў.
Па выніках выставачнага тыдня «Salud para Todos», у шэрагу мерапрыемстваў якога прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба Віталій Барчук, удалося ўмацаваць беларуска-кубінскае супрацоўніцтва ў галіне аховы здароўя і біятэхналогій, што, безумоўна, будзе садзейнічаць пашырэнню ўзаемнага гандлю і павышэнню дабрабыту грамадзян абедзвюх краін.