Аб удзеле Пасла Беларусі В.Бараноўскага ў перамовах з кіраўніком камісіі па ахове здароўя Парламента Кубы
21.11.2022 г.21 лістапада 2022 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба В. Бараноўскі прыняў удзел у перамовах прадстаўнікоў беларускай сістэмы аховы здароўя з кіраўніком Камісіі па ахове здароўя Парламента Кубы Крысцінай Луна Маралес.
Бакі пацвердзілі зацікаўленасць у развіцці беларуска-кубінскага супрацоўніцтва ў сферы фармацэўтыкі, біятэхналогій і медыцынскай адукацыі.