Аб святкаванні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
29.06.2023 г.29 чэрвеня 2023 г. Пасольствам Беларусі на Кубе праведзены прыём, прымеркаваны да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
На мерапрыемстве прысутнічалі: намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Куба Анаянсі Радрыгес Камеха, намеснік Міністра сельскай гаспадаркі Рэспублікі Куба Маўры Эчаваррыа Бермудэс, намеснік Міністра вышэйшай адукацыі Рэспублікі Куба Рэйнальда Веласкес Сальдзівар, Старшыня Гандлёвай Палаты Рэспублікі Куба Антоніа Луіс Карыкартэ Карона, а таксама прадстаўнікі кубінскіх органаў улады, дзелавых і грамадскіх колаў, акрэдытаваны на Кубе дыпламатычны корпус.
У рамках мерапрыемства арганізаваны выступ уладальніцы Гран – пры Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні на «Славянскім базары ў Віцебску-2018» Рэбекі Эмбіль, а таксама Ласара Каці Ліма Рэміхіа, якая плануе прыняць удзел у Славянскім базары сёлета.