:

Аб сустрэчы ў Міністэрстве адукацыі Кубы

13.09.2021 г.

13 верасня 2021 г. адбылася сустрэча Пасла В.Бараноўскага з Міністрам адукацыі Рэспублікі Куба Э.Э. Веласкес Кабiэлля.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, а таксама ход рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе візіту Прэзідэнта Рэспублікі Куба ў Рэспубліку Беларусь у 2019 годзе.

У рамках мерапрыемства кіраўнік беларускай дыпмісіі ўручыў кубінскаму боку для наступнай перадачы адрасатам арыгіналы дыпломаў пераможцаў і ўдзельнікаў VII Міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка «Сябруюць дзеці на планеце», арганізаванага і праведзенага ў чэрвені 2020 года Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і УА «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі».

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці