:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка з Міністрам замежных спраў Нікарагуа

20.07.2023 г.

20 ліпеня 2023 г. у рамках рабочага візіту ў г. Манагуа (Нікарагуа) Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік сустрэўся з нікарагуанскім калегам Дзянісам Манкадай Каліндрэсам.

 

 

Aбмеркаваны шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах. Праведзены абмен думкамі датычна рэгіянальных і глабальных тэндэнцый у міжнароднай палітыцы. Бакі комплексна разгледзелі ход выканання дамоўленасцей па выніках візіту Д.Манкады ў г.Мінск у маі 2023 г.

У працягу работы над напаўненнем дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва падпісаны міжурадавыя пагадненні аб узаемнай адмене віз і аб стварэнні камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці