:

Аб удзеле Пасла Беларусі на Кубе Валерыя Бараноўскага ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання ў Маўзалеі «Эль Какагуаль»

18.03.2024 г.

У рамках распачатага афіцыйнага візіту на Кубу начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл – Першага намесніка Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёра Віктара Гулевіча 18 сакавіка 2024 г. адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання вянка ў Маўзалеі Антоніа Масеа «Эль Какауаль».

Беларускую дэлегацыю вітала кіраўніцтва кубінскага ваеннага камандавання. У мерапрыемстве таксама прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба Валерый Бараноўскі.

Маўзалей «Эль Какагуаль» з'яўляецца адным з асноўных манументаў вызвольнага руху кубінскага народа, дзе традыцыйна праводзяцца афіцыйныя прыёмы замежных дэлегацый высокага і вышэйшага ўзроўню.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці