Аб святкаванні Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
10.05.2024 г.9 мая 2024 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба Валерый Бараноўскі прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання вянкоў да Манумента савецкім воінам-інтэрнацыяналістам у г.Гаване з нагоды Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва Рэвалюцыйных Узброеных Сіл і Міністэрства ўнутраных спраў Кубы, а таксама кіраўнікі дыпламатычных місій Азербайджана, Казахстана і Расіі.
У рамках святкавання адбылася цырымонія пасадкі дрэў, прымеркаваная да 79-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.