:

Аб уручэнні Паслом Беларусі В.Бараноўскім даверчых грамат Прэзідэнту Дамініканскай Рэспублікі

22.05.2023 г.

22 мая 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь з рэзідэнцыяй у Рэспубліцы Куба Валерый Бараноўскі ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Дамініканскай Рэспублікі Луісу Радольфа Абінадеру Кароне.

Бакі пацвердзілі зацікаўленасць у развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва па шэрагу напрамкаў, надаўшы асаблівую ўвагу перспектывам нарошчвання гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння.

Ва ўрачыстай цырымоніі таксама прыняла ўдзел Віцэ-прэзідэнт Ракель Пенья Радрыгес і Міністр замежных спраў Раберта Альварэс.

Валерый Бараноўскі стаў першым Паслом Беларусі ў Дамініканскай Рэспубліцы. У лютым 2022 г. Пасол Дамініканскай Рэспублікі ў Беларусі з рэзідэнцыяй у г.Маскве Франк Ганс Данненберг Кастэльянос уручыў даверчыя Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнку.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці