Пасол Беларусі В.Барчук наведвае правінцыю Вольгін, Рэспубліка Куба
01.05.2025 г.У перыяд з 27 па 30 красавіка 2025 г. адбыўся візіт Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба Віталія Барчука ў правінцыю Вольгін, у рамках якога праведзены перагаворы
з губернатарам правінцыі Мануэлем Франсіска Эрнандэсам Агілера. Акрамя таго, Пасол Віталій Барчук наведаў шэраг падведамных Міністэрству транспарту, Міністэрству будаўніцтва і Міністэрству энергетыкі і горназдабыўной прамысловасці Кубы прадпрыемстваў “SOMEC”, “HOLMECA”, “ECI-3, OSDE MICONS” і Нікелевы механічны завод з мэтай практычнага азнаямлення з іх дзейнасцю і вызначэння канкрэтных узаемавыгаднага супрацоўніцтва.
У ходзе праведзеных сустрэч і перагавораў бакі абмеркавалі актуальныя пытанні і перспектыўныя напрамкі развіцця беларуска-кубінскага ўзаемадзеяння ў сферах прамысловасці, будаўніцтва, энергетыкі, транспарту і інфраструктуры, а таксама ў галіне здабычы карысных выкапняў і сельскагаспадарчага машынабудавання. Разгледжаны перспектывы абнаўлення на Кубе старога парка сельскагаспадарчай, грузавой, будаўнічай, кар'ернай і спецыяльнай тэхнікі.
Кубінскім бокам выказана зацікаўленасць у набыцці, у тым ліку з прымяненнем лізінгавых інструментаў фінансавання знешнегандлёвых здзелак, беларускай машынабудаўнічай прадукцыі, а таксама камплектуючых, запасных частак, станкоў і абсталявання у інтарэсах рамонтных прадпрыемстваў.
Бакі пацвердзілі гатоўнасць прадаўжаць работу па ўмацаванню гандлёва-эканамічных адносін шляхам непасрэднага супрацоўніцтва беларускіх вытворцаў з кубінскімі арганізацыямі, стварэння і развіцця зборачных вытворчасцей.