:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі В.Барчука са Старшынямі Праўлення Банка знешняга гандлю Кубы і Міжнароднага камерцыйнага банка

09.05.2025 г.

7 — 8 мая 2025 г. адбыліся сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба Віталя Барчука са Старшынямі праўлення Банка знешняга гандлю Рэспублікі Куба Даімі Дзяніс Авіла і Міжнароднага камерцыйнага банка Эрнэста Медына Расалес.


У ходзе сустрэчы бакі разгледзелі бягучы стан міжбанкаўскага беларуска-кубінскага супрацоўніцтва, у тым ліку выкананне ўмоў раней падпісаных кантрактаў і пагадненняў, а таксама намецілі канкрэтныя захады па пашырэнню існуючых і вызначэнню новых эфектыўных механізмаў узаемадзеяння.

Пасля завяршэння перагавораў Пасол Беларусі В.Барчук запрасіў прадстаўнікоў Банка знешняга гандлю Кубы і Міжнароднага камерцыйнага банка больш дэталёва разгледзець гэтыя пытанні ў ходзе перагавораў рабочых груп у рамках чарговага пасяджэння Беларуска-Кубінскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці