:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі В.Барчука з Міністрам знешняга гандлю і замежных інвестыцый Рэспублікі Куба

09.10.2025 г.

8 кастрычніка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба Віталій Барчук сустрэўся з Міністрам знешняга гандлю і замежных інвестыцый Рэспублікі Куба Оскарам Перэсам-Алівай Фрага.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, перспектывы рэалізацыі сумесных узаемавыгадных праектаў у галіне гандлю, сельскай гаспадаркі і харчавання, а таксама развіцця прамысловай кааперацыі.

Суразмоўцы выказалі задавальненне паступальным ростам аб'ёмаў беларускага экспарту, а таксама значнай інтэнсіфікацыяй узаемных кантактаў у рамках рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у тым ліку на вышэйшым узроўні, і намецілі канкрэтныя крокі для далейшай працы. У сувязі з гэтым адбыўся абмен думкамі па пытаннях практычнага характару.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці