Аб сустрэчы Пасла Беларусі В.Бараноўскага з Міністрам прамысловасці, гандлю і малога і сярэдняга бізнесу Дамініканскай Рэспублікі
24.05.2023 г.24 мая 2023 г. адбыліся перагаворы Пасла Беларусі ў Дамініканскай Рэспубліцы з рэзідэнцыяй у г.Гаване Валерыя Бараноўскага з Міністрам прамысловасці, гандлю і малога і сярэдняга бізнесу Дамініканскай Рэспублікі Віктарам Бізонo Хаза.
Абмеркаваны спосабы павелічэння аб'ёмаў узаемнага гандлю. Суразмоўцы сышліся ў меркаванні, што існуе шэраг беларускіх і дамініканскіх тавараў, якія ўяўляюць цікавасць на рынках абедзвюх дзяржаў. Дасягнута дамоўленасць аб падтрыманні працоўных кантактаў для наладжвання іх паставак.