:

Аб удзеле Пасла Беларусі В.Бараноўскага ў перамовах аб пастаўках малочнай прадукцыі на Кубу

21.09.2023 г.

20 верасня 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба Валерый Бараноўскі прыняў удзел у перамовах дэлегацыі беларускага прадпрыемства ЗАТ «Мяса-малочная кампанія» пад кіраўніцтвам Паўла Стайнова з намеснікам генеральнага дырэктара найбуйнейшай кубінскай кампаніі-імпарцёра харчовай прадукцыі ALIMPORT Арыэлем Фіала Семіна.

Пазней адбыліся перамовы з Віцэ-прэзідэнтам Гандлёвай палаты Кубы Taней Агіар Фернандэс.

Бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у нарошчванні экспарту беларускай малочнай і мясной прадукцыі на Кубу і абмеркавалі магчымыя механізмы нарошчвання паставак.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці