Аб рабочай сустрэчы Пасла Беларусі В.Барчука з Міністрам культуры Нікарагуа
07.03.2025 г.5 сакавіка 2025 г. адбылася рабочая сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба Віталія Барчука з Міністрам культуры і дырэктарам Нацыянальнага тэатра Рэспублікі Нікарагуа імя Рубена Дарыё Рамонам Радрыгесам, на якой быў абмеркаваны патэнцыял культурнага супрацоўніцтва паміж Нікарагуа і Беларуссю. На перамовах таксама прысутнічаў Дарадца Прэзідэнта ў інвестыцыях, гандлі і міжнародным супрацоўніцтве і дырэктар Інстытута лірычных спеваў ІНКАНТА Лаўрэана Артэга.
Бакі абмяняліся важнай інфармацыяй аб канкрэтных мерапрыемствах, якія запланаваны да правядзення ў бягучым годзе ў рамках рэалізацыі пагаднення паміж Вялікім тэатрам Беларусі і Нацыянальным тэатрам Рубена Дарыё з ІНКАНТА.
Ужо ў маі бягучага года ў г.Манагуа будзе арганізаваны лірычны гала-канцэрт, прымеркаваны да святкавання месяца маці ў Нікарагуа, з удзелам прадстаўнікоў Вялікага тэатра Беларусі.
У ходзе перагавораў абмеркаваны магчымасці арганізацыі курсаў мастацкай падрыхтоўкі дзяцей і моладзі па такіх дысцыплінах як музыка, танец, жывапіс і іншыя формы мастацтваў.
Бакі прыйшлі да Пагаднення распрацаваць план супрацоўніцтва на ўзроўні Міністэрстваў культуры, выказаўшы ўпэўненасць, што ўзаемныя візіты і абмен вопытам у розных відах творчасці будуць спрыяць дынамічнаму развіццю ўзаемаадносін Беларусі і Нікарагуа ў сферы культуры, а таксама этнічнаму самавыяўленню і яднанню нашых брацкіх народаў.