:

Урачыстая цырымонія ўскладання вянкоў да Манумента савецкаму воіну-інтэрнацыяналісту

23.02.2026 г.

23 лютага 2026 г. Пасол Беларусі на Кубе Віталій Барчук прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання вянкоў да Манумента савецкаму воіну-інтэрнацыяналісту з нагоды Дня абаронцаў Айчыны.

Таксама ў мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнік дыпмісіі Расіі Віктар Каранелі, прадстаўнікі акрэдытаванага на Кубе дыпкорпуса і ваенныя аташэ шэрага краін.

Ад кубінскага боку прысутнічалі старшыня Кубінскага інстытута дружбы народаў Фернанда Гансалес, намеснік Міністра замежных спраў Кубы Анаянсі Радрыгес, начальнік Палітычнага ўпраўлення Міністэрства Рэвалюцыйных Узброеных Сіл, генерал дывізіі Віктар Роха Рамас, камандуючы супрацьпаветранай абаронай і Рэвалюцыйнымі Ваенна-паветранымі сіламі, генерал брыгады Марыё Радрыгес Пеньяранда, а таксама прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў Кубы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці