:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі В.Барчука з Міністрам культуры Кубы

08.10.2025 г.

7 кастрычніка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба Віталій Барчук сустрэўся з Міністрам культуры Рэспублікі Куба Альпідыа Алонса Грау.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі стан беларуска-кубінскага супрацоўніцтва ў галіне культуры і пацвердзілі неабходнасць узмацнення культурных сувязей паміж брацкімі народамі нашых краін. 

Вызначылі канкрэтныя крокі па развіццю двухбаковага ўзаемадзеяння ў галіне кінематаграфіі, літаратуры і выяўленчага мастацтва, а таксама аднаўленню ўзаемных выступленняў тэатральных, музычных і танцавальных калектываў, арганізацыі тэматычных фотавыстаў. Абмеркаваны магчымасці супрацоўніцтва ў сферы акадэмічнай адукацыі, у прыватнасці, прафесійнай падрыхтоўкі і павышэнні кваліфікацыі музыкантаў, дырыжораў, артыстаў тэатра і балета.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці