Аб візіце Пасла Беларусі В.Бараноўскага на кубінскі ваенна-прамысловы завод ім.Эміліа Барсэнаса П'ера
12.09.2024 г.11 верасня 2024 г. адбыўся візіт Пасла Беларусі на Кубе Валерыя Бараноўскага на ваенна-прамысловы завод ім.Эміліа Барсэнаса П'ера, які мае планы на супрацоўніцтва з ААТ «МТЗ».
Кіраўнік беларускай дыпламатычнай місіі правёў перамовы з генеральным дырэктарам прадпрыемства Марыа Мор Ларэнса і з начальнікам упраўлення міжнародных адносін Міністэрства Рэвалюцыйных Узброеных Сіл Кубы Хасэ Антоніа Рэмонам Радрыгесам.
У ходзе мерапрыемства таксама адбылося наведванне вытворчых ліній завода.