:

Аб удзеле Пасла Беларусі В.Бараноўскага ў цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта Дамініканскай Рэспублікі

17.08.2024 г.

16 жніўня 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Дамініканскай Рэспубліцы па сумяшчаніцтве Валерый Бараноўскі прыняў удзел у цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта Дамініканскай Рэспублікі Луіса Радольфа Абінадера Кароны на перыяд 2024 – 2028 гг.

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел: Кароль Іспаніі Філіп VI, Прэзідэнты Гватэмалы, Парагвая, Панамы, Уругвая, кіраўнікі ўрадаў Багамскіх Астравоў, Беліза і Гаяны.

Сумарна цырымонію інаўгурацыі Прэзідэнта Луіса Абінадэра наведалі прадстаўнікі кіраўніцтва больш як 50 краін.

У цырымоніі таксама прыняў удзел Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у Дамініканскай Рэспублікі Хуан Барсела Салас.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці