Аб удзеле Пасла Беларусі на Кубе В.Бараноўскага ў цырымоніі адкрыцця 40-й Міжнароднай Гаванскай выставы-кірмашу «FIHAV-2024»
05.11.2024 г.4 лістапада 2024 г. у г.Гаване Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба Валерый Бараноўскі прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця 40-й Міжнароднай Гаванскай выставы-кірмашу «FIHAV-2024». Падчас мерапрыемства запланаваны перагаворы прадстаўнікоў Міністэрства прамысловасці Беларусі і кубінскіх кампетэнтных арганізацый.
FIHAV — найбуйнейшая ў рэгіёне шматгаліновая выстава-кірмаш, якая праводзіцца штогод з 1983 года. За гэты час Міжнародны Гаванскі кірмаш набыў статус адной з самых прадстаўнічых дзелавых пляцовак Лацінскай Амерыкі.