:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка з кіраўнікамі дзяржаўных органаў Нікарагуа

19.07.2023 г.

19 ліпеня 2023 г. у рамках свайго рабочага візіту ў Рэспубліку Нікарагуа Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік правёў перамовы з Міністрам фінансаў і дзяржаўнага крэдыту Іванам Акоста, саветнікам Прэзідэнта Нікарагуа па пытаннях інвестыцый, гандлю і міжнароднага супрацоўніцтва Лаўрэана Факунда Артэга Мурыльё, Міністрам транспарту і інфраструктуры Оскарам Мохіка, саветнікам Прэзідэнта па тэхналогіях і вытворчых інавацыях Боска Касціла.

Асаблівая ўвага ў ходзе размовы ўдзелена пытанням рэалізацыі сумесных праектаў у сельскай гаспадарцы і ў галіне паставак беларускай пасажырскай, дарожна-будаўнічай і сельскагаспадарчай тэхнікі на нікарагуанскі рынак. Па выніках перамоў падпісаны кантракт на пастаўку ў Нікарагуа беларускай камунальнай тэхнікі.

У завяршэнні дня кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у святочных мерапрыемствах, прымеркаваных 44-й гадавіне Трыумфу Сандзінісцкай Рэвалюцыі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці