:

Аб удзеле Пасла Беларусі на Кубе В.Бараноўскага у сумесным мерапрыемстве з Інстытутам філасофіі Кубы

30.07.2024 г.

30 ліпеня 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба Валерый Бараноўскі прыняў удзел у прэзентацыі сумеснага праекта, прысвечанага беларуска-кубінскаму супрацоўніцтву ў галіне філасофіі, гуманітарных і сацыяльных навук.

Дадзены праект з'яўляецца адным з 18 сумесных навуковых праектаў, што рэалізуюцца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі сумесна з кубінскімі інстытутамі ў перыяд са снежня 2023-га па снежань 2025 года.

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел намеснік Міністра навукі, тэхналогій і прыродазнаўчых навук Рэспублікі Куба Арманда Радрыгес Батыста, Пасол Кубы ў Беларусі Сант'яга Перэс Бенітэс і прадстаўнікі навуковых і грамадскіх колаў Рэспублікі Куба.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці