:

Візавыя пытанні

У адпаведнасці з Пагадненнем паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Куба аб узаемных бязвізавых паездках грамадзян (дзейнічае з 10 сакавіка 1999 года) грамадзяне адной Краіны вызваляюцца ад неабходнасці атрымання віз для ўезду, выезду, транзіту і часовага знаходжання на тэрыторыі другой Краіны пры ўмове, што тэрмін іх знаходжання на тэрыторыі дадзенай краіны не перавышае 30 (трыццаці) дзён з даты іх уезду.

Пры гэтым грамадзяне адной Краіны, якія заязджаюць на тэрыторыю другой Краіны на тэрмін, які перавышае 30 дзён, а таксама з мэтай ажыццяўлення працоўнай дзейнасці ці на сталае жыхарства, павінныя загадзя атрымаць візу гэтай краіны ў дыпламатычным прадстаўніцтве ці консульскай установе дадзенай Краіны.

Інфармацыя аб патрабаваннях для атрымання беларускай візы даступная на іспанскай версіі старонкі замежустановы.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці