:

Звяртаем увагу асоб, якія ўязджаюць у Беларусь

З 1 чэрвеня 2014 года змяніўся парадак і ўмовы абавязковага медыцынскага страхавання іншаземцаў і асоб без грамадзянства, якія прыбываюць у Рэспубліку Беларусь і часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь.

Падчас падачы дакументаў на афармленне візы для ўезду неабходна прадставіць поліс абавязковага медыцынскага страхавання прадпрыемстваў «Белдзяржстрах», «Белэксімгарант» або поліс медыцынскага страхавання, страхавую картку ці іншы дакумент, які пацвярджае наяўнасць дагавору медыцынскага страхавання, які быў заключаны з замежнай страхавой арганізацыяй.

ВАЖНА: дзеля таго, каб страхавы поліс замежнай страхавой кампаніі мог быць прыняты да разгледжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ён павінны суправаджацца перакладам на беларускую або рускую мову.

Дагавор медыцынскага страхавання павінны:

- змяшчаць найменне замежнай страхавой арганізацыі, месца яе знаходжання, тэлефоны замежнай страхавой арганізацыі або міжнароднага асістанса, а таксама прозвішча, імя, імя па бацьку (пры наяўнасці) іншаземца;

- распаўсюджваць свае дзеянне на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь;

- дзейнічаць на працягу перыяду часовага знаходжання ці часовага пражывання іншаземца ў Рэспубліцы Беларусь;

- прадугледжваць страхавую суму не ніжэй за 10 000 еўра.

Іншаземцы, якім дазволены бязвізавы ўезд у Рэспубліку Беларусь і якія абавязаны мець дагавор медыцынскага страхавання, прад’яўляюць страхавы поліс або картку супрацоўніку памежнай службы падчас уезду ў краіну.

Адсутнасць у іншаземца дагавору медыцынскага страхавання з’яўляецца прамой падставай да адмовы ў выдачы візы, за выключэннем выпадкаў, калі іншаземец не падлягае абавязковаму медыцынскаму страхаванню.

Рэгістрацыя і падоўжанне тэрміну рэгістрацыі іншаземцаў органамі ўнутраных спраў, выдача ім дазволаў на часовае пражыванне ажыццяўляюцца  на тэрмін, які не перавышае тэрміну страхавання.

Падчас знаходжання ў Беларусі, іншаземцы павінныя мець поліс, дагавор ці дакументы, якія пацвярджаюць яго наяўнасць, у арыгінале.

Кантактныя дадзеныя медыцынскага асістансу – закрытага акцыянернага таварыства «Ваш Асістанс»:

- Адрас: 220089 г.Мінск, пр-т Дзяржынскага, 57-30, адміністратыўнае помяшканне 30-1

- Кругласутачны тэлефон Call-center: +375 17 392 22 93

- Факс: + 375 17 399 36 58

Іншаземныя грамадзяне маюць магчымасць заключыць дагавор абавязковога медыцынскага страхавання да пачатку паездкі на старонках прадпрыемстваў «Белдзяржстрах» і «Белэксімгарант».

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці