ПАРАДАК ВЫДАЧЫ, АБМЕНУ ДЫ ПАДАЎЖЭННЯ ПАШПАРТУ ГРАМАДЗЯНІНУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
У адпаведнасці з Палажэннем аб дакументах, якія сведчаць асобу, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2008 г. № 294 “Аб дакументаванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь”, пашпарт абавязаны мець кожны грамадзянін, які дасягнуў 14-гадовага ўзросту.
Грамадзянін, які стала пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь, а таксама які выязжае за мяжу Рэспублікі Беларусь, абавязаны мець пашпарт незалежна ад узросту.
Пашпарт выдаецца грамадзяніну:
- У сувязі з дасягненнем 14-гадовага ўзросту;
- Непаўналетнему, які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту, па заяве аднаго з яго законных прадстаўнікоў;
- Пры атрыманні грамадзянства Рэспублікі Беларусь;
- У выпадку страты (крадзяжу) пашпарту;
- Для сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь.
Выдача і абмен пашпарту ажыццяўляюцца:
– грамадзяніну, які жыве ў Рэспубліцы Беларусь, – органам унутраных спраў па месцы жыхарства грамадзяніна;
– грамадзяніну, які стала жыве за межамі Рэспублікі Беларусь і стаіць на консульскім уліке – Міністэрствам замежных спраў.
Органы дыпламатычнай службы Рэспублікі Беларусь маюць права падаўжаць тэрмін дзеяння пашпарту грамадзянам, якія выехалі з Рэспублікі Беларусь для часовага знаходжання і маюць дакументы, якія пацвярджаюць неабходнасць працяглага знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь, аднакратна на тэрмін не болей за два гады.
Для выдачы пашпарту для сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які стала жыве у замежнай краіне, прад’яўляюцца наступныя дакументы:
Які дасягнуў 14-гадовага ўзросту |
Заява (афармляецца ў Пасольстве); Пашпарт заяўніка; 4 каляровыя фота заяўніка, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм (адным лістом); Дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай краіны, які пацвярджае права заяўніка на пражыванне; Аплата консульскага збору.
|
Які дасягнуў 14-гадовага ўзросту, у выпадку страты (крадзяжу) пашпарту |
Заява (афармляецца ў Пасольстве); Заява з указаннем абставін страты (крадзяжу) пашпарту; 4 каляровыя фота заяўніка, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм (адным лістом); Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці заяўніка – у выпадку, калі заяўнік мае дзіцяці, якое не дасягнула 18-гадовага ўзросту; Пасведчанне на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь — для грамадзян Рэспублікі Беларусь, пашпарт якіх страчаны (выкрадзены) за мяжой Рэспублікі Беларусь і якія прыехалі ў Рэспубліку Беларусь па пасведчанню на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь; Пісьмовае хадайніцтва арганізацыі, якая мае права ажыццяўляць за конт замежнай бязвыплатнай дапамогі дзейнасць, звязаную з аздараўленнем дзяцей за мяжой, — для непаўналетніх ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў з агульных ды спецыяльных арганізаваных груп дзяцей, якія выязжаюць за мяжу на аздараўленне, у выпадку выдачы ім пашпарту ў першачарговым парадку; Копія рашэння камісіі па напраўленні грамадзян Рэспублікі Беларусь за межы рэспублікі для атрымання медыцынскай дапамогі пры Міністэрстве аховы здароўя аб накіраванні непаўналетняга ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў за межы рэспублікі для атрымання медыцынскай дапамогі, у выпадку выдачы ім пашпарту ў першачарговым парадку; Аплата консульскага збору.
|
Які дасягнуў 14-гадовага ўзросту, пры атрыманні грамадзянства Рэспублікі Беларусь |
Заява (афармляецца ў Пасольстве); Пашпарт іншаземнага грамадзяніна ці асобы без грамадзянства, або іншы дакумент, які яго замяняе, прызначаны для выезду за мяжу і выдадзены адпаведным органам краіны грамадзянскай прыналежнасці ці звычайнага месца жыхарства заяўніка ці міжнароднай арганізацыяй (пры наяўнасці); Від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь (пры наяўнасці); 4 каляровыя фота заяўніка, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм (адным лістом); дакументы, неабходныя для рэгістрацыі па месцы жыхарства; Аплата консульскага збору. |
Які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту |
Законны прадстаўнік непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прадстаўляе: Заява (афармляецца ў Пасольстве); Пашпарт непаўналетняга (пры наяўнасці); Пасведчанне аб нараджэнні непаўналетняга; Пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга; 4 каляровыя фота непаўналетняга, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм (адным лістом); Пісьмовае хадайніцтва арганізацыі, якая мае права ажыццяўляць за конт замежнай бязвыплатнай дапамогі дзейнасць, звязаную з аздараўленнем дзяцей за мяжой, — для непаўналетніх з агульных ды спецыяльных арганізаваных груп дзяцей, якія выязжаюць за мяжу на аздараўленне, у выпадку выдачы ім пашпарту ў першачарговым парадку; Копія рашэння камісіі па напраўленні грамадзян Рэспублікі Беларусь за межы рэспублікі для атрымання медыцынскай дапамогі пры Міністэрстве аховы здароўя аб накіраванні непаўналетняга за межы рэспублікі для атрымання медыцынскай дапамогі, у выпадку выдачы ім пашпарту ў першачарговым парадку; дакументы, неабходныя для рэгістрацыі па месцы жыхарства;
|
Які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту, у выпадку страты (крадзяжу) пашпарту |
Законны прадстаўнік непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прадстаўляе: Заява (афармляецца ў Пасольстве); Заява з указаннем абставін страты (крадзяжу) пашпарту; Пасведчанне аб нараджэнні непаўналетняга; Пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга; Пасведчанне на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь — для грамадзян Рэспублікі Беларусь, пашпарт якіх страчаны (выкрадзены) за мяжой Рэспублікі Беларусь і якія прыехалі ў Рэспубліку Беларусь па пасведчанню на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь; 4 каляровыя фота непаўналетняга, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм (адным лістом); Пісьмовае хадайніцтва арганізацыі, якая мае права ажыццяўляць за конт замежнай бязвыплатнай дапамогі дзейнасць, звязаную з аздараўленнем дзяцей за мяжой, — для непаўналетніх з агульных ды спецыяльных арганізаваных груп дзяцей, якія выязжаюць за мяжу на аздараўленне, у выпадку выдачы ім пашпарту ў першачарговым парадку; Копія рашэння камісіі па напраўленні грамадзян Рэспублікі Беларусь за межы рэспублікі для атрымання медыцынскай дапамогі пры Міністэрстве аховы здароўя аб накіраванні непаўналетняга за межы рэспублікі для атрымання медыцынскай дапамогі, у выпадку выдачы ім пашпарту ў першачарговым парадку;
|
|
|
Абмен пашпарту для сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які стала жыве за межамі Рэспублікі Беларусь: |
|
Які дасягнуў 14-гадовага ўзросту, у выпадку сканчэння тэрміну яго дзеяння, змены прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, устанаўлення недакладнасцяў у дадзеных ці адзнаках у пашпарце, расходаванне лістоў для адзнак, непрыдатнасці да выкарыстання, змены палавой прыналежнасці |
Заява (афармляецца ў Пасольстве); Пашпарт, які падлягае абмену; 4 каляровыя фота заяўніка, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм (адным лістом); Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці заяўніка – у выпадку, калі заяўнік мае дзіцяці, якое не дасягнула 18-гадовага ўзросту; Пасведчанне аб заключэнні шлюбу – у выпадку, калі заяўнік знаходзіцца ў шлюбе; Пасведчанне аб скасаванні шлюбу або копія рашэння суда аб скасаванні шлюбу – у выпадку скасавання шлюбу заяўнікам; Пасведчанне аб нараджэнні заяўніка – у выпадку змены прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, устанаўлення недакладнасцяў у дадзеных ці адзнаках у пашпарце, змены палавой прыналежнасці; Пасведчанне аб змене прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку – у выпадку змены заяўніком прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку; Дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай краіны, які пацвярджае права заяўніка на пражыванне; Аплата консульскага збору.
|
Які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту |
Законны прадстаўнік непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прадстаўляе: Заява (афармляецца ў Пасольстве); Пашпарт, які падлягае абмену; Пасведчанне аб нараджэнні непаўналетняга; Пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга; 4 каляровыя фота непаўналетняга, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм (адным лістом); Дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай краіны, які пацвярджае права непаўналетняга на пражыванне.
|
Аднаразовае падаўжэнне тэрміну дзеяння пашпарту грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які часова выехаў за мяжу Рэспублікі Беларусь: |
|
Які дасягнуў 14-гадовага ўзросту |
пашпарт; адно каляровае фота заяўніка, якое адпавядае яго ўзросту, памерам 40х50 мм; дакумент, які пацвярджае неабходнасць працяглага знаходжання заяўніка ў замежнай краіне (напрыклад, даведка з месца вучобы, працоўны кантракт); згода законнага прадстаўніка непаўналетняга на падаўжэнне тэрміну дзеяння пашпарту, засведчаная натарыяльна; Аплата консульскага збору.
|
Які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту |
Законны прадстаўнік непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прадстаўляе: пашпарт непаўналетняга; Пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга; адно каляровае фота непаўналетняга, якое адпавядае яго ўзросту, памерам 40х50 мм; дакумент, які пацвярджае неабходнасць працяглага знаходжання заяўніка ў замежнай краіне (напрыклад, даведка з месца вучобы); Аплата консульскага збору.
|
Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных краін, прымаюцца пры ўмове іх легалізацыі, калі іншае не ўстаноўлена міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, і перакладу на адну з дзяржаўных моваў Рэспублікі Беларусь паводле парадка, устаноўленага заканадаўствам.
Выдача (абмен) пашпарту ажыццяўляецца на працягу 3 месяцаў з дня падачы заявы (без уліку часу на перасылку дакументаў).
За выдачу (абмен) пашпарту грамадзяніна Рэспублікі Беларусь для сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь спагнаецца консульскі збор у памеры 40 еўра (аплачваецца наяўнымі ў касе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба). Выдача (абмен) пашпарту асобам, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, ажыццяўляецца бясплатна.
За аднаразовае падаўжэнне тэрміну дзеяння пашпарту грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які часова выехаў за мяжу Рэспублікі Беларусь, спагнаецца консульскі збор у памеры 20 еўра (аплачваецца наяўнымі ў касе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба).
Абмен пашпарту ўнутранай серыі
Абмен пашпарту грамадзяніну Рэспублікі Беларусь ўнутранай серыі ажыццяўляецца толькі грамадзянам, зарэгістраваным па месцы жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, (прапісаным на тэрыторыі Беларусі), які выехалі для часовага знаходжання за мяжу Рэспублікі Беларусь (па візе або якія жывуць па часоваму віду на жыхарства) і знаходзяцца на часовым консульскім ўліку.
Пералік дакументаў, неабходных для абмену пашпарту ўнутранай серыі грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які дасяшнуў 14-гадовага ўзросту, у выпадках:
- сканчэння тэрміну яго дзеяння;
- расходавання лістоў для адзнак;
- непрыдатнасці да выкарыстання;
- змены палавой прыналежнасці.
1. Заява;
2. Пашпарт, які падлягае абмену;
3. 4 каляровыя фота заяўніка, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм, даўжыня малюнка твару ад 32 да 35 мм (адным лістом);
4. Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці заяўніка – у выпадку, калі заяўнік мае дзіцяці, якое не дасягнула 18-гадовага ўзросту;
5. Пасведчанне аб нараджэнні заяўніка – у выпадку змены палавой прыналежнасці;
6. Аплата консульскага збору у памеры 100 еўра (аплачваецца наяўнымі ў касе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба).
Пералік дакументаў, неабходных для абмену пашпарту ўнутранай серыі грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які дасягнуў 14-гадовага ўзросту, у выпадках:
- змены прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку;
- устанаўлення недакладнасцяў у дадзеных ці адзнаках у пашпарце.
1. Заява;
2. Пашпарт, які падлягае абмену;
3. 4 каляровыя фота заяўніка, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм, даўжыня малюнка твару ад 32 да 35 мм (адным лістом);
4. Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці заяўніка – у выпадку, калі заяўнік мае дзіцяці, якое не дасягнула 18-гадовага ўзросту;
5. Пасведчанне аб нараджэнні заяўніка;
6. Пасведчанне аб заключэнні шлюбу – у выпадку, калі заяўнік знаходзіцца ў шлюбе;
7. Пасведчанне аб скасаванні шлюбу або копія рашэння суда аб скасаванні шлюбу – у выпадку скасавання шлюбу заяўнікам;
8. Пасведчанне аб змене прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку – у выпадку змены заяўнікам прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку;
9. Аплата консульскага збору у памеры 100 еўра (аплачваецца наяўнымі ў касе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба).
Пералік дакументаў, неабходных для абмену пашпарту ўнутранай серыі грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту:
1. Заява;
2. Пашпарт, які падлягае абмену;
3. Дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга;
4. 4 каляровыя фота, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм, даўжыня малюнка твару ад 32 да 35 мм (адным лістом);
5. Аплата консульскага збору у памеры 100 еўра (аплачваецца наяўнымі ў касе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба).