:

Натарыяльныя дзеянні

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 чэрвеня 2004 г. «Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці» і Консульскім статутам Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 лютага 1996 г. № 82, службовыя асобы дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь здзейсніваюць натарыяльныя дзеянні.

У Пасольстве Беларусі на Кубе ўсі натарыяльныя дзеянні ажыццяўляюцца только пры ўмове АСАБІСТАГА звароту грамадзяніна.

Асобы, якія звяртаюцца за натарыяльнымі дзеяннямі, прадстаўляюць дакументы, якія сведчуць іх асобу, дзеяздольнасць грамадзян, праваздольнасць юрыдычных асоб, паўнамоцтвы на здзейсненне гэткіх дзеянняў ад імя і ў інтарэсах іншых грамадзян.

Натарыяльнае дзеянне выконваецца пры наяўнасці звестак і/або дакументаў, неабходных для выканання такога дзеяння, у тым ліку пацвярджаючых аплату консульскага збору. 

Для выдачы асобных відаў даверанасцяў, сведчання дагавораў патрабуецца прадстаўленне дадатковых дакументаў.

Тэксты даверанасцяў, заяваў складаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь на беларускай або рускай мове.

Для здзейснення натарыяльных дзеянняў не прымаюцца дакументы, якія не адпавядаюць патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь, у там ліку, якія маюць падчысткі, прыпіскі, закрэсленыя словы, неабмоўленыя выпраўленні, выкананыя з парушэннямі справаводства, якія змяшчаюць звесткі, якія ганяць гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю грамадзян, а таксама дзелавую рэпутацыю юрыдыных асоб.

Інфармацыя аб стаўках консульскіх збораў за натарыяльныя дзеянні тут.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці