:

Грамадзянства непаўналетніх дзяцей

Грамадзянства непаўналетніх дзяцей, якія нарадзіліся ў перыяд з 17 жніўня 2002 году па наступны час 

У адпаведнасці з арт.13 Закона Рэспублікі Беларусь ад 01.08.2002 “Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь” дзіцё атрымлівае грамадзянства Рэспублікі Беларусь па нараджэнні незалежна ад месца нараджэння, калі на момант нараджэння хоць бы адзін з яго бацькоў знаходзіўся ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь.

Гэтае палажэнне распаўсюджваецца на дзяцей, якія нарадзіліся пасля ўступлення ў сілу Закону (г.зн. з 17 жніўня 2002 г.).

Калі дзіцё – грамадзянін Рэспублікі Беларусь па нараджэнні з’яўляецца грамадзянінам замежнай краіны, то ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам аб грамадзянстве яго бацькі маюць права выбару: захаваць за дзіцём беларускае грамадзянства і аформіць пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, ці аформіць страту беларускага грамадзянства (пасля рэгістрацыі страты беларускага грамадзянства дзіцём для яго ўезду ў Рэспубліку Беларусь неабходна атрымліваць візу). Страта грамадзянства Рэспублікі Беларусь дзіцём ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў дазваляецца только са згодай дзіцяці, выказанай у пісьмовай  форме і засведчанай натарыяльна.

Афармленне пашпарту грамадзяніна Рэспублікі Беларусь ці рэгістрацыя страты беларускага грамадзянства дзіцём, якое нарадзілася за межамі Рэспублікі Беларусь, адзін з бацькоў якога з’яўляецца іншаземным грамадзянінам, а другі – грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, які аформіў сталае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь, адносіцца да кампетэнцыі дыпламатычных прадстаўніцтваў ды консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь.

Афармленне пашпарту грамадзяніна Рэспублікі Беларусь ці рэгістрацыя страты беларускага грамадзянства дзіцём, адзін з бацькоў якога з’яўляецца іншаземным грамадзянінам, а другі – грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, які зарэгістраваны на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ці выпісаны без афармлення сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь (незалежна ад наяўнасці рэгістрацыі на тэрыторыі замежнай краіны), адносіцца да кампетэнцыі органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь па месцы рэгістрацыі.

Дыпламатычныя прадстаўніцтвы ды консульскія установы Рэспублікі Беларусь у гэтым выпадку для ўезду дзіцяці ў Рэспубліку Беларусь афармляюць пасведчанне на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь.

Віза дзіцяці ў пашпарт грамадзяніна іншаземнай краіны не ставіцца.

Парадак афармлення пашпарту грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, рэгістрацыі страты беларускага грамадзянства і афармлення пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь адлюстраваны ў адпаведных раздзелах “Консульскіх пытанняў”.

Грамадзянства непаўналетніх дзяцей, якія нарадзіліся ў перыяд з 12 лістапада 1991 году па 16 жніўня 2002 году ўключна

Дзіцё з’яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь па нараджэнні, калі на яго дзень нараджэння:

– абодва бацькі знаходзіліся ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь;

– дзіцё нарадзілася на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і адзін з яго бацькоў знаходзіўся ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь;

– адзін з яго бацькоў быў невядомы ці не меў ніякага грамадзянства, а другі знаходзіўся ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь;

– дзіцё нарадзілася за межамі Рэспублікі Беларусь і адзін з яго бацькоў знаходзіўся ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь і стала пражываў (быў прапісаны) у Рэспубліцы Беларусь або выпісаны без афармлення выезду на сталае жыхарства за мяжу.

Калі на дзень уступлення ў сілу Закону Рэспублікі Беларусь ад 01.08.2002 “Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь” (17 жніўня 2002 году) з моманту нараджэння дзіцяці не ўзнікла абставін, якія прывялі да спынення грамадзянства Рэспублікі Беларусь у дзіцяці і (ці) яго бацькоў, дзіцё лічыцца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці