Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Дамініканскай Рэспублікай
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Дамініканскай Рэспублікай устаноўлены 18 красавіка 2001 года.
Міждзяржаўныя кантакты ажыццяўляюцца ў форме абмену пасланнямі на вышэйшым і высокім узроўнях, эпізадычнага ўзаемадзеяння ў рамках ААН, Руху недалучэння і іншых міжнародных арганізацый.
Сустрэчы і візіты на вышэйшым узроўні не праводзіліся.
У 2000 годзе ў рамках Саміта РН адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Беларусі з Міністрам замежных спраў Дамініканскай Рэспублікі.
У 2004 годзе падчас 60-й сесіі Камісіі ААН па правах чалавека ў Жэневе адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.М. Сычова з кіраўніком дэлегацыі Дамініканскай Рэспублікі саветнікам-пасланнікам Пастаяннага прадстаўніцтва Дамініканскай Рэспублікі пры ААН І.Раман Мальданада.
У верасні 2007 года ў Тэгеране ў рамках правядзення форуму Руху недалучэння адбылася двухбаковая сустрэча Міністра замежных спраў Беларусі С.М. Мартынава з Міністрам замежных спраў Дамініканскай Рэспублікі К.Маралесам Тронкаса.
У 2009 годзе былі адкрыты ганаровыя консульствы ў Беларусі і ў Дамініканскай Рэспубліцы.
У снежні 2021 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба Валерый Бараноўскі быў назначаны Паслом у Дамініканскай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве.
У лютым 2022 г. Пасол Дамініканскай Рэспубліцы ў Беларусі з рэзідэнцыяй у Маскве Франк Ханс Даненберг Кастэльянас уручыў даверчыя Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка.