:

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Рэспублікай Куба

Куба з’яўляецца важным гандлёвым партнёрам Беларусі ў Лацінскай Амерыцы.

 Дынаміка знешняга гандлю Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Куба (млн. долараў ЗША):

Асноўны аб’ём беларускага экспарту на Кубу складаюць трактары, грузавыя аўтамабілі, рухавікі ўнутранага згарання, шыны, запасныя часткі, сельскагаспадарчыя машыны і абсталяванне.

Вядучымі экспарцёпамі беларускай прадукцыі на Кубу з’яўляюцца ААТ ”Белаграмаш“, ААТ ”МТЗ“, ААТ ”МАЗ“, ААТ ”ММЗ“, ЗАТ ”Beltyre“

Асноўны аб’ём беларускага імпарту з Кубы складаюць лекі.

Спрыяльнымі фактарамі для развіцця гандлёва-эканамічных адносін застаецца высокі ўзровень палітычных адносін паміж  краінамі і патэнцыяльная запатрабаванасць беларускіх тавараў на рынку Кубы з прычыны працяглага пазітыўнага вопыту працы кубінскіх канчатковых спажыўцоў з айчыннай складанатэхнічнай прадукцыяй, у першую чаргу – з сельскагаспадарчым абсталяваннем.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці