:

Палітычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Куба

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Куба ўсталяваны ў красавіку 1992 г.

У траўні 1997 г. гандлёвае прадстаўніцтва Кубы ў Беларусі пераўтворана ў Пасольства. У лістападзе 1998 г. адчынена Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба, якое стала першым дыпламатычным прадстаўніцтвам краіны ў Лацінскай Амерыцы і Карыбскім басейне.

Куба з’яўляецца значным партнёрам Беларусі на міжнароднай арэне і адным з найважнейшых саюзнікаў у Заходнім паўшар’і.

Абедзве краіны падрымліваюць актыўны палітычны дыялог на вышэйшым і высокам узроўнях.

Візіты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Г. Лукашенка на Кубу адбыліся ў 2000, 2006 і 2012 гг. У верасні 2015 г. у рамках удзельнічання ў працы 70-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН (г.Нью-Ёрк) адбылася сустрэча Главы беларускай дзяржавы са Старшынёй Дзяржаўнага Савету і Савету Міністраў Рэспублікі Куба Р.Кастра.

У чэрвені 2014 г. Рэспубліку Куба з афіцыйным візітам наведаў Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Макей В.В.

У траўні 2016 г. Беларусь наведаў Першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага Савету і Савету Міністраў Кубы М.Дыяс-Канэль Бермудэс.

У лістападзе 2016 г. спецыяльны прадстаўнік – Кіраўнік спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Шэйман В.В. прыняў удзел у цырымоніі развітання з нагоды скону Ф.Кастра ў Гаване.

У кастрычніку 2019 г. адбыўся афіцыйны візіт у Беларусь Прэзідэнта Рэспублікі Куба М.Дыяс-Канэля. Падчас сустрэчы на вышэйшым узроўні быў пацверджаны саюзніцкі характар адносін паміж дзвюма краінамі, а таксама адзначаны ўзаемны інтарэс у развіцці двухбаковага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы, у галінах навукі і тэхналогій, адукацыі і юстыцыі.

У лютым 2022 г. беларускім бокам перададзена гуманітарная дапамога Кубе, якая складаецца з лекавых прэпаратаў і харчавання.

У красавіку 2022 г. Беларусь і Куба адзначылі 30-ю гадавіну з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін. У рамках святкавання былі праведзены ўрачыстыя мерапрыемствы ў г.Мінск і ў г.Гавана., у якіх прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў улады, дзелавых і грамадскіх колаў абедзвюх краін.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці