:

Афармленне сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 20 верасня 2009 г. “Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь” сталае пражыванне грамадзян за межамі Рэспублікі Беларусь афармляецца праз выдачу пашпарту грамадзяніна Рэспублікі Беларусь для сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь і пастаноўку на консульскі ўлік грамадзян, якія пастаянна жывуць за межамі Рэспублікі Беларусь.

Афармленне сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзянам, права якіх на выезд з Рэспублікі Беларусь часова абмежавана, не дазваляецца да зняцця часовага абмежавання іх права на выезд з Рэспублікі Беларусь.

Рашэнне аб выдачы пашпарту грамадзяніна Рэспублікі Беларусь для сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь, які выехаў з Рэспублікі Беларусь для часовага знаходжання і жадае аформіць сталае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь, прымаецца дыпламатычнам прадстаўніцтвам ці консульскай установай  Рэспублікі Беларусь.

Грамадзяне, якія жадаюць пастаянна пражываць за межамі Рэспублікі Беларусь, да афармлення сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь абавязанны ў парадку, які ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь:

  • выканаць падаткавыя абавязацельствы;
  • скончыць дзейнасць індывідуальнага прадпрыемніка – для грамадзян, якія ажыццяўляюць гэтую дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
  • атрымаць згоду ваеннага камісарыяту на афармленне сталага пражывання  за межамі Рэспублікі Беларусь – для прызыўнікоў;
  • выканаць аліментныя  абавязацельствы ў дачыненні да фізічных асоб, на якіх распаўсюджваецца юрысдыкцыя Рэспублікі Беларусь, або ўрэгуляваць свае адносіны з азначанымі асобамі – для грамадзян, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь абавязаны ўтрымліваць фізічных асоб, на якіх распаўсюджваецца юрысдыкцыя Рэспублікі Беларусь;
  • пакрыць выдаткі, якія краіна затраціла на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, – для грамадзян, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь абавязаны пакрыць гэтыя выдаткі.

Інфармацыя па пытаннях падаткаабкладання даходаў грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія афармляюць сталае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь або хадайнічаюць аб спыненні грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Афармленне сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія выехалі з Рэспублікі Беларусь для часовага знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь, і іх непаўнагадовым дзецям ажыццяўляецца пры прад’яўленні наступных дакументаў:

  • заява;
  • анкета заяўніка;
  • пашпарт заяўніка;
  • пашпарты ці іншыя дакументы, якія сведчаць асобу законных прадстаўнікоў непаўналетняга;
  • пасведчанне аб нараджэнні заяўніка;
  • дзве каляровыя фота заяўніка, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм (адным лістом);
  • пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці заяўніка – у выпадку, калі заяўнік мае дзіцяці, якое не дасягнула 18-гадовага ўзросту;
  • пасведчанне аб змене імя – у выпадку змены заяўнікам прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку;
  • пасведчанне аб заключэнні шлюбу у выпадку, калі заяўнік знаходзіцца ў шлюбе;
  • пісьмовая згода законнага прадстаўніка непаўналетняга дзіцяці, якое пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, або асобы, у дачыненні да якой заяўнік абавязаны плаціць аліменты, на афармленне заяўніку сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь, засведчанае службовай асобай падраздзялення па грамадзянстве і міграцыі органу ўнутраных спраў ці засведчанае натарыяльна, або копія рашэння суда аб магчымасці выезду заяўніка з Рэспублікі Беларусь на сталае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь без згоды азначаных асоб – у выпадку наяўнасці непаўнагадовых дзяцей заяўніка, якія жывуць у Рэспубліцы Беларусь, а таксама асоб, у дачыненні да якіх заяўнік абавязаны плаціць аліменты;
  • працоўная кніжка заяўніка (пры наяўнасці).

Акрамя азначаных дакументаў непаўнагадовымі прадстаўляюцца:

  • пашпарты ці іншыя дакументы, якія сведчаць асобу законных прадстаўнікоў непаўналетняга;
  • пісьмовая згода законнага прадстаўніка непаўналетняга, які не афармляе сталае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь сумесна з непаўналетнім і жыве ў Рэспубліцы Беларусь, на афармленне непаўналетнему сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь, засведчанае службовай асобай падраздзялення па грамадзянстве і міграцыі органу ўнутраных спраў ці засведчанае натарыяльна. Калі такая згода адсутнічае, неабходна прадставіць копію рашэння суда аб афармленні непаўналетнему сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь без згоды законнага прадстаўніка, або копію рашэння суда аб прызнанні такога законнага прадстаўніка недзеяздольным, або копію рашэння суда аб пазбаўленні такога законнага прадстаўніка бацькоўскіх правоў, ці даведку, выданую органам, які вядзе крымінальны працэс, аб пошуку такога законнага прадстаўніка, або шлюбны дагавор, або пагадненне аб дзецях;
  • копія рашэння суда аб аб’яве законнага прадстаўніка непаўналетняга памерлым або аб прызнанні яго адсутным без вестак, або даведка ўстановы ЗАГС, якая змяшчае звесткі з запісу акта аб нараджэнні, калі запіс аб бацьках дзіцяці зроблены ў адпаведнасці з арт. 55 Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і, – у выпадку, калі адзін з законных прадстаўнікоў непаўналетняга адсутнічае;
  • дакументы, якія пацвярджаюць пражыванне законнага прадстаўніка непаўналетняга ў краіне, у якую непаўналетні накіроўваецца на сталае пражыванне, – у выпадку афармлення сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь непаўналетняга без законнага прадстаўніка.

Пры афармленні сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, якія выехалі з Рэспублікі Беларусь для часовага знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь, законны прадстаўнік (у т.л. бацька ці маці) непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прадстаўляе:

  • заява;
  • пашпарт непаўналетняга (пры наяўнасці);
  • пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга, які прадстаўляе дакументы для афармлення непаўналетняму сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь;
  • пасведчанне аб нараджэнні непаўналетняга;
  • дзве каляровыя фота непаўналетняга, адпаведныя яго ўзросту, памерам 40х50 мм (адным лістом);
  • дакументы, якія пацвярджаюць статус законнага прадстаўніка непаўналетняга, які прадстаўляе дакументы для афармлення непаўналетняму сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь;
  • пісьмовая згода законнага прадстаўніка непаўналетняга, які не афармляе сталае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь сумесна з непаўналетнім і жыве ў Рэспубліцы Беларусь, на афармленне непаўналетнему сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь, засведчанае службовай асобай падраздзялення па грамадзянстве і міграцыі органу ўнутраных спраў ці засведчанае натарыяльна. Калі такая згода адсутнічае, неабходна прадставіць копію рашэння суда аб афармленні непаўналетнему сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь без згоды законнага прадстаўніка, або копію рашэння суда аб прызнанні такога законнага прадстаўніка недзеяздольным, або копію рашэння суда аб пазбаўленні такога законнага прадстаўніка бацькоўскіх правоў, ці даведку, выданую органам, які вядзе крымінальны працэс, аб пошуку такога законнага прадстаўніка, або шлюбны дагавор, або пагадненне аб дзецях;
  • пасведчанне аб смерці законнага прадстаўніка непаўналетняга або копія рашэння суда аб аб’яве законнага прадстаўніка непаўналетняга памерлым або аб прызнанні яго адсутным без вестак, або даведка ўстановы ЗАГС, якая змяшчае звесткі з запісу акта аб нараджэнні, калі запіс аб бацьках дзіцяці зроблены ў адпаведнасці з арт. 55 Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і, – у выпадку, калі адзін з законных прадстаўнікоў непаўналетняга адсутнічае;
  • дакументы, якія пацвярджаюць пражыванне законнага прадстаўніка непаўналетняга ў краіне, у якую непаўналетні накіроўваецца на сталае пражыванне, – у выпадку афармлення сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь непаўналетняга без законнага прадстаўніка;
  • дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай краіны, які пацвярджае права непаўналетняга на пражыванне.

Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных краін, прымаюцца пры ўмове іх легалізацыі, калі іншае не ўстаноўлена міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, і перакладу на адну з дзяржаўных моваў Рэспублікі Беларусь паводле парадка, устаноўленага заканадаўствам.

Консульскі збор за афармленне сталага пражывання складае 175 еўра (аплачваецца наяўнымі ў касе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба). Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, вызваляюцца ад аплаты консульскага збору за разгледжанне заявы аб афармленні сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзяніну, які выехаў з Рэспублікі Беларусь для часовага знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь.

Тэрмін разгледжання заявы – да 4 месяцаў.

Пасля афармлення сталага пражывання неабходна атрымаць пашпарт для сталага пражывання за межамі Рэспублікі Белапусь і стаць на консульскі ўлік у парадку, які устаноўлены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь (гл. раздзелы “Пашпарт” ды “Консульскі ўлік).

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці